Уладзімір Якаўлевіч Калпакчы
Уладзімір Якаўлевіч КАЛПАКЧЫ́ (26 жніўня (7 верасня) 1899, г. Кіеў — 17 мая 1961) — савецкі вайсковы дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1945). Паводле паходжання караім. У арміі з 1916 года, з 1917 у Чырвонай гвардыі, з 1918 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1928). 3 1936 г. намеснік начальніка штаба Беларускай ваеннай акругі. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Калінінскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 2-м і 1-м Беларускім франтах: начальнік штаба арміі, камандуючы арміямі. 63-я армія пад яго камандаваннем удзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. 3 1945 камандуючы арміяй, ваеннай акругай, з 1956 г. у Цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Генерал арміі (1961). Загінуў у авіякатастрофе. Зноскі
Літаратура
СпасылкіУладзімір Якаўлевіч Калпакчы на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia