Іван Ягоравіч Шаўроў
Іван Ягоравіч Шаўроў (нар. 27 сакавіка 1916, в. Шабуні, Віцебская губерня — 25 красавіка 1992, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1944). Выбіраўся членам ЦК КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. БіяграфіяВучыўся ў Бабініцкай сярэдняй школе. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі Чырвонай Арміі (1941), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1948), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба (1968). У Чырвонай Арміі з 1935 г. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах, начальнік штаба танкавага батальёна, намеснік начальніка і начальнік штаба брыгады, начальнік аддзела штаба ўпраўлення камандуючага бранятанкавых і механізаваных войск фронту і танкавай арміі, начальнік штаба корпуса. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Крыма, Прыбалтыкі. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі. З 1963 года — першы намеснік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1973 года — начальнік Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Доўгі час працаваў у апараце Галоўнакамандуючага Аб’яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. УзнагародыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia