Ядвіга Юльянаўна Раманоўская
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская (12 ліпеня 1920, Мінск — 7 мая 2011, Мінск) — беларускі арганізатар музейнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменніца Янкі Купалы. БіяграфіяНекаторы час жыла ў сям’і Янкі Купалы ў Мінску. Апошняя сустрэча з Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 года ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуіравацца ў Новасібірск[1]. На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы (1960—2002)[2], у тым ліку 26 гадоў (1960—1986) галоўным захавальнікам фондаў музея[3]. Вяла актыўны і паспяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.)[4]. Збірала ўспаміны сучаснікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэнні экспазіцый і выставак філіяла музея ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазіцыі музея (1976), філіяла музея ў Ляўках (1977), музея-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музея «Над ракой Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» Любанскага раёна (1980)[1]. Складальнік альбома «Янка Купала: Жыццё і творчасць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніка перакладаў на 82 мовы краін свету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштовак «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982)[1]. Аўтар і рэцэнзент шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у перыядычным друку (у тым ліку ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосць» і інш.). Кансультавала выданне каталогу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганням Я. Раманоўскай усталяваны мемарыяльныя дошкі, увекавечаны мясціны, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю Я. Купалы[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia