«Янка Купала. Кругі раю» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Святланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 года.[1]
Творчая задума і гісторыя стварэння
У вырашэнні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і пластычны шэраг, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя. Спектакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асоб.[2]
Мастацкі кіраўнік тэатру Валерый Анісенка, выступаючы перад грамадскім праглядам спектаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысёра С. Навуменка падумаць над магчымасцю пастаноўкі спектаклю пра Я. Купалу і прысвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысёр.[3]
Спектакль спрабуе расказаць гісторыю жыцця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны свет з творчасцю. У аснову спектаклю пакладзеныя раннія вершы, паэма «Бандароўна», газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе звесткі ў адзінае пайшло паўтара года рэжысёрскай працы. У выніку атрымалася не проста хроніка: ёсць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спектакль персанажаў твораў паэта[4].
|
Як у каханні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуванне пачуцця, так для Купалы — час прадчування змен быў самым важным і натхняючым. І, магчыма, самым шчаслівым перыядам у жыцці… С. Навуменка, аўтар і рэжысёр спектаклю[5]
|
|
Акцёры
- Дзяніс Паршын — Паэт
- Аляксандр Марчанка, Максім Паніматчанка — Прадстаўнік улады
- Вераніка Буслаева — Жонка паэта, Бандароўна
- Дзяніс Варанцоў — Князь
- Ганна Маслоўская — Маці паэта
- Віктар Багушэвіч — Бацька паэта, Ксёндз
- Кірыл Навіцкі, Сяргей Шымко — Чырвоны камандзір, Ахоўнік
- Анастасія Баброва — Жняя
- Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Людміла Сідаркевіч, Наталля Халадовіч, Бела Шпінер — Жаночыя істоты
- Ігар Вяпшкоўскі, Цімафей Ткачоў, Кірыл Навіцкі, Сяргей Юрэвіч, Сяргей Шымко — Вяскоўцы, Чырвонаармейцы[2]
Водгукі
|
[…] у «Кругах раю» прысутнічаюць цікавыя рэжысёрскія знаходкі. Напрыклад, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі вобразна перададзеная праз велізарны чырвоны сцяг, які займае ўсю сцэну і падзяляе Янку Купалу і яго жонку. Метафарычна і надзвычай глыбока пераасенсоўваецца лёс Беларусі, падзеленай пасля Рыжскага мірнага дагавора: сімвалам краіны становіцца жняя, згвалтаваная салдатамі. Але разам з тым спектаклю відавочна не хапіла цэласнасці. С. Навуменка паспрабавала ахапіць неабдымнае: грамадскае і сямейнае жыццё паэта, яго дзяцінства і сталасць, трагізм і гумар, рысы драматычнага спектаклю, чытанне вершаў і выкананне песняў. У выніку гледачы пабачылі на сцэне лебедзя, рака і шчупака, якія банальна распаўзліся ў розныя бакі. Дз. Марціновіч[3]
|
|
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
 |
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|