«Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель , заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі . Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны » ў Гомелі.
Адрас клуба: 246050, Гомель , плошча Паўстання , 1.
Гісторыя клуба
Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны » (раней стадыён «Гомсельмаш»).
Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.
З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.
Ранейшыя назвы
«Лакаматыў» (1959—1963)
«Спартак» (1964—1968)
«Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
«Машынабудаўнік» (1976—1977)
«Гомель» (з 1995)
Дасягненні
Чэмпіянаты СССР
1959—1991 : Другая ліга (клас «Б», клас «А»).
Найлепшае дасягненне:
1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа «А» (38-я каманда СССР),
1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа «А» (38—40-я каманда СССР).
Кубкі СССР
Найлепшае дасягненне: 1962 , 1963 — выхад у 1/16 фіналу.
Чэмпіянаты Беларусі
Кубкі Беларусі
Суперкубкі Беларусі
Неафіцыйныя турніры
Цяперашні склад
Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба [ 1] .
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб
Трэнеры
Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь :
Павел Баранаў (1959)
Глеб Рабікаў (1960—1961)
Вадзім Радзішэўскі (1962 — ліпень 1963)
Сяргей Каршуноў (1963, з ліпеня)
Васіль Ярмілаў (1964—1965)
Аляксандр Загрэцкі (1966)
Уладзімір Ерамееў (1967—1968)
Віктар Караткевіч (1969—1970)
Леанард Адамаў (1971—1972)
Леанід Ерахавец (1973, па ліпень)
Яўген Глямбоцкі (ліпень 1973 — 1974)
Віктар Караткевіч (1975 — ліпень 1977)
Аляксандр Чырымысін (ліпень 1977 — 1980)
Казімір Шыманскі (1981—1983)
Мікалай Кісялёў (1984)
Віктар Караткевіч (1985 — ліпень 1987)
Валерый Яначкін (ліпень 1987 — 1988)
Юрый Галавей (1988, па ліпень)
Аляксандр Пражнікаў (ліпень 1988 — 1990)
Казімір Шыманскі (1991)
Уладзімір Астратэнка (1992—1993)
Віктар Караткевіч (1993—1994)
Мікалай Гаруноў (1994—1996)
Юрый Грузноў (1997)
Валерый Яначкін (1998 — май 1999)
Вячаслаў Акшаеў (май 1999 — жнівень 2000)
Аляксандр Кузняцоў (жнівень 2000 — май 2001)
Валерый Яначкін (май — верасень 2001)
Сяргей Падпалы (верасень 2001 — чэрвень 2004)
Аляксандр Кузняцоў (ліпень 2004 — верасень 2005)
Мікалай Гаруноў (верасень 2005 — ліпень 2006)
Віктар Папаеў (ліпень — кастрычнік 2006)
Уладзімір Гольмак (в.а., кастрычнік 2006 — студзень 2007)
Анатоль Юрэвіч (студзень 2007 — жнівень 2008)
Леанід Барсук (в.а, жнівень — верасень 2008)
Андрэй Юсіпец (верасень 2008 — жнівень 2009)
Леанід Барсук (в.а., жнівень — снежань 2009)
Алег Кубараў (снежань 2009 — снежань 2012)
Аляксей Мяркулаў (снежань 2012 — май 2014)
Валерый Яначкін (в.а., май 2014)
Уладзімір Гольмак (май 2014 — лістапад 2015)
Віктар Барэль (в.а. у лістападзе—снежні 2015)
Уладзімір Журавель (снежань 2015 — снежань 2016)
Вячаслаў Герашчанка (снежань 2016 — май 2018)
Аляксей Мяркулаў (в.а. у маі—ліпені 2018; ліпень 2018 — верасень 2019)
Аляксандр Кульчы (в.а. у верасні—снежні 2019)
Іван Біёнчык (снежань 2019 — снежань 2021)
Уладзімір Нявінскі (студзень 2022 — ліпень 2023)
Андрэй Гараўцоў (са жніўня 2023)
Клубныя рэкорды
Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212).
Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210).
Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72).
Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66).
Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год).
Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год).
Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (97, 66+31).
Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Генадзь Блізнюк (95, 66+29).
Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год).
Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).
Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі
Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года:
21 гульня ў адным сезоне на «нуль».[ 2]
11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў).
25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010).
27 перамог (90 %) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
↑ З каманды зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.
Міжнародныя кубкі
Неафіцыйныя турніры
Вядомыя ігракі
Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».
Крыніцы
Спасылкі