Іван Станіслававіч Тэртэль
Іван Станіслававіч Тэртэль, або Церцель (нар. 8 верасня 1966, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба[2]. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2010). Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі[2]. 3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3]. У студзені 2021 года Ігар Макар, былы намеснік камандзіра баявой групы падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў плана замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе[4]. Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краінІван Тэртэль неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як намеснік старшыні КДБ[5]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці намесніка старшыні Тэртэль быў «адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі»[6][7][8]. 31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9]. 6 лістапада 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ і экс-старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсій і запалохванняў дзяржаўнага апарату пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[11]. З-за гэтага жа Тэртэля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13], Швейцарыя[14][15]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16]. Таксама Тэртэль з 2021 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18]. У сакавіку 2022 года ён трапіў пад санкцыі Японіі[19][20], а ў кастрычніку — Украіны[21]. Сям’яСын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ[2]. Брат — Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней — камандзір Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)[2]. ПрозвішчаПрозвішча паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу Tertelis. Таго ж паходжання сучаснае літоўскае прозвішча Tertelis, літоўскі тапонім Terteliai. З асновай Tert- літоўскае адыменнае прозвішча Tertenis, з утваральнікам -el- імя Vertelis, ад якога сучаснае літоўскае прозвішча, тапонім Верцялішкі.[крыніца?] УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» III (2012) і II ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2001). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia