Шарль д’Альбэр дэ Люйн

Шарль д’Альбэр дэ Люйн
фр.: Charles d'Albert
Нараджэнне 5 жніўня 1578(1578-08-05)[1][2]
Смерць 15 снежня 1621(1621-12-15)[1][2][…] (43 гады)
Род House of Albert of Luynes[d][1]
Бацька Honoré d'Albert[d][1]
Маці Ann of Rodulf[d][1]
Жонка Марыя дэ Раган, герцагіня дэ Шэўрэз[d][1]
Дзеці Louis Charles d'Albert de Luynes[d][3]
Узнагароды
Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль д’Альбэр, маркіз д’Альбэр, герцаг дэ Люйн (фр.: Charles d’Albert, marquis d'Albert, premier duc de Luynes; 5 жніўня 1578, Пон-Сэнт-Эспры — 15 снежня 1621, Лангвіль) — французскі дзяржаўны дзеяч, фаварыт і галоўны міністр караля Людовіка XIII.

Біяграфія

У пачатку XVII стагоддзя паступіў на службу да будучага караля Францыі, а тады яшчэ дафіна Людовіка. Дзякуючы сваёй страсці да палявання, якую падзяляў дафін, ён хутка стаў ягоным фаварытам. У 1615 годзе падчас рэгенцтва Марыі Медычы і Канчына Канчыні быў прызначаны адміністратарам Луўра і дзяржаўным дарадцам. Разам з групай змоўшчыкаў ён забіў Канчыні, у выніку чаго фактычную ўладу ў краіне ўзяў малады Людовік XIII. Новы кароль, аднак, заставаўся пад ягоным уплывам. У наступныя гады ён ажаніўся з Марыяй дэ Раган і пачаў кампанію супраць гугенотаў. За сваю службу атрымаў тытул герцага і пэра Францыі ў 1619 годзе. Ён таксама быў прызначаны галоўнакамандуючым каралеўскай арміяй. Памёр 15 снежня 1621 года пасля няўдалай аблогі Мантабана.

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж http://genealogy.euweb.cz/french/albert1.html Праверана 16 студзеня 2016.
  2. а б Charles d'Albert, duke de Luynes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://genealogy.euweb.cz/french/albert2.html Праверана 16 студзеня 2016.


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya