Фердынанд Сар’ен

Фердынанд Сар’ен
фр.: Ferdinand Sarrien
старшыня Савета міністраў Францыі[d]
14 сакавіка 1906 — 25 кастрычніка 1906
Папярэднік Марыс Руўе
Пераемнік Жорж Клемансо

Нараджэнне 15 кастрычніка 1840(1840-10-15)[1][2][…]
Смерць 28 лістапада 1915(1915-11-28)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Мары Фердынанд Сар’ен (фр.: Jean Marie Ferdinand Sarrien; 15 кастрычніка 1840, Бурбон-Лансі — 28 лістапада 1915, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.

Біяграфія

У маладосці вывучаў права, пасля чаго працаваў адвакатам. Ягонае жыццё істотна змянілася падчас франка-прускай вайны, у якой ён прыняў удзел як салдат. Пасля заканчэння вайны далучыўся да рэспубліканскай партыі, што стала пачаткам яго актыўнай палітычнай дзейнасці.

У 1873 годзе ўпершыню далучыўся да ўрада. А ўжо ў 1876 годзе быў абраны дэпутатам у Нацыянальны сход Францыі, дзе прадстаўляў дэпартамент Сона і Луара. З 1885 года неаднаразова займаў пасады міністра, у тым ліку міністра ўнутраных спраў і міністра юстыцыі.

12 сакавіка 1906 года ўузначаліў французскі ўрад як прадстаўнік кааліцыі рэспубліканскіх і левых сіл. Аднак ягонае прэм’ерства не працягвалася доўга — ужо праз некалькі месяцаў сацыялісты, якія ўваходзілі ў склад кааліцыі, пакінулі ўрад. Гэта прывяло да палітычнага крызісу, у выніку якога Сарыен быў вымушаны пакінуць пасаду прэм’ер-міністра 25 кастрычніка 1906 года.

Крыніцы

  1. а б senat.fr
  2. а б Ferdinand Sarrien // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya