Шарль Флаке

Шарль Флаке
фр.: Charles Floquet
старшыня Савета міністраў Францыі[d]
3 красавіка 1888 — 14 лютага 1889
Папярэднік П’ер Цірар
Пераемнік П’ер Цірар
Прэфект дэпартамента Сена[d]
1882 — 1882

Нараджэнне 2 кастрычніка 1828(1828-10-02)[1][2][…]
Смерць 18 студзеня 1896(1896-01-18)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Маці Marie Léocadie Etcheverry[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Тама Флаке (фр.: Charles Thomas Floquet; 5 кастрычніка 1828, Сен-Жан-П’е-дэ-Пор — 19 студзеня 1896, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.

Біяграфія

Стаў вядомым як адзін з найбольш яркіх апанентаў улады падчас кіравання Напалеона III. Ён супрацоўнічаў з рознымі апазіцыйнымі газетамі і 4 верасня 1870 года ўдзельнічаў у абвяшчэнні рэспублікі ў ратушы Парыжа, а таксама браў удзел у абароне горада.

У 1871 годзе ён быў абраны дэпутатам у Нацыянальны сход, заснаваў Лігу рэспубліканскага адзінства дзеля абароны правоў Парыжа і спрабаваў пасябраваць Парыжскую камуну з урадам у Версалі. У 1876 годзе яго зноў выбралі дэпутатам, дзе ён далучыўся да радыкальнай фракцыі. У 1885–1888 гадах займаў пасаду старшыні Палаты дэпутатаў.

З 3 красавіка 1888 па 13 лютага 1889 года быў прэм’ер-міністрам і адначасова міністрам унутраных спраў. На гэтай пасадзе ён актыўна змагаўся супраць буланжыстаў і нават правёў вядомую дуэль з Жоржам Буланжэ, у якой цяжка параніў свайго апанента.

У 1889–1893 гадах зноў быў старшынёй Палаты дэпутатаў, а ў 1893 годзе стаў сенатарам.

Крыніцы

  1. а б senat.fr
  2. а б Charles, Thomas Floquet // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #117514063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #117514063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://www.jlturbet.net/2014/04/godf-1er-mai-commune-de-paris-et-pere-lachaise.html
  6. Persée — 2005.
  7. https://www.siv.archives-nationales.culture.gouv.fr/siv/UD/FRAN_IR_001514/Q471311 Праверана 3 верасня 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya