Працаваў у станковай і кніжнай графіцы (літаграфія, акварэль, гуаш, аловак, вугаль), а таксама ў алейным жывапісе
[3]. Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў тэхніку афорта[5].
Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыпломная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы серыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазіцый, але пазней у сваім развіцці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсленасць у напрамку партрэту[4]. Большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага звязана з адлюстраваннем жыццёвага і творчага шляху Я. Купалы: маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясціны ў Мінску і Ляўках.
Постаць
Янка Раманоўскі вытанчанасцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псіхалагічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасвіць аблокі»[6]
Прастата і шчырасць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасцю, і не тая шчырасць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты»[7]
графічныя лісты (папера, вугаль) на тэмы твораў Я. Купалы: паэм «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955, 1957), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958) і інш.
↑Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 170.
↑ абЯнка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
↑ абВыстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — С.3.
↑Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 12.
↑Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.
↑Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 169.
Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог / Склад. і прадмова Р. Віткоўскі. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — 12 с.
Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с. ISBN 5-340-0139-1.
Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я. Купалы, Міжнар. фонд Я. Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003.
Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 167—174.
Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 1, 12.