Храм
|
Населены
пункт
|
Дата
стварэння
|
Статус[5]
|
Апісанне змяненняў
|
Дата
перабудовы
|
Ілюстрацыя
|
да
|
пасля
|
Свята-Міхайлаўская царква
|
Слуцк
|
другая палова XVIII
стагоддзя
|
2
|
Пакрыццё купалаў заменена на пазалочаную бляху, галоўкі заменены на іншыя, завершаныя пазалочанымі цыбулінамі. На верхніх ярусах ліштвы аформлены неўласцівым для помніка дэкорам
|
да 2012[4]
|
|
|
Спаса-Увазнясенская царква
|
Капыль
|
другая палова
XIX стагоддзя
|
3
|
Галоўка заменена на барабан з пазалочаным купалам цыбулінам, часткова зменена форма даха.
|
да 2012[4]
|
|
|
Спаса-Праабражэнская царква
|
Чашнікі
|
1843—1845
|
—
|
Надбудавана і перабудавана званіца
|
да 2010[4]
|
|
|
Свята-Троіцкая царква
|
Зэльва
|
1815
|
—
|
Пакрыццё даха заменена на металачарапіцу, перабудавана вежа-званіца
|
да 2011[4]
|
|
|
Свята-Пакроўская царква (былы касцёл)
|
Малыя Шчытнікі
|
1742
|
2
|
На барочны франтон пастаўлены тры купалы-цыбуліны на барабанах, сцены перафарбаваны ў нехарактэрны для помніка блакітны колер
|
паміж 2009 і 2011[4]
|
|
|
Свята-Дабравешчанская царква
|
Малыя Ляды
|
1794
|
2
|
Купал заменены на іншы з пазалочанымі пакрыццём і цыбулінай
|
да 2010[4]
|
|
|
Свята-Георгіеўская царква
|
Валавель
|
1766
|
2
|
Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[6]
|
2010
|
|
|
Царква і званіца цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схаваліся вокны на вежах
|
|
|
|
Свята-Троіцкая царква
|
Бездзеж
|
1784
|
2
|
Званіца цалкам перабудавана ў псеўдарускім стылі
|
да 2009[4]
|
|
|
Купалы-банькі заменены на пазалочаныя купалы іншай формы
|
да 2013
|
|
|
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
|
Опаль
|
другая палова
XVIII стагоддзя
|
2
|
Зменена форма купала, сцены абшыты сайдынгам
|
да 2009[4]
|
|
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
|
Пацавічы
|
1867
|
—
|
Купалы заменены на пазалочаныя цыбуліны
|
паміж 2004 і 2009[4]
|
|
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (былы касцёл)
|
Сёмкаў Гарадок
|
1791—1799
|
—
|
Цалкам знішчаны барочны франтон, замест якога ўзведзены новы трохвугольны; пастаўлены шасцігранны барабан з пазалочаным купалам: дэталі дэкору затынкаваны
|
да 2008
|
|
|
Царква Іаана Багаслова
|
Дамашаны
|
1772
|
—
|
З боку галоўнага фасада замест старога прытвора зроблена прыбудова, пастаўлены купалы-цыбуліны
|
паміж 1980-мі і 2011
|
|
|
Свята-Петрапаўлаўская царква
|
Трабы
|
1784
|
—
|
Галоўкі з каванымі крыжамі заменены на пазалочаныя цыбуліны. Пастаўлены шклопакеты
|
2010-2011[4]
|
|
|
Сцены царквы і званіцы цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схавалася круглае акенца ў тымпане. Частка вокнаў званіцы забіты, у іншых зменена форма на прамавугольную
|
2011
|
|
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
|
Войская
|
1751-1775
|
2
|
Галоўкі з каванымі крыжамі на гранёнай вежачцы царквы і на браме-званіцы заменены на цыбуліны ў зорачку
|
паміж 2006 і 2012[4]
|
|
|
Свята-Пакроўская царква
|
Дзяржынск
|
|
—
|
Галоўкі заменены на новыя цыбуліны. Цэнтральны аб'ём абшыты сайдынгам, пакрыццё заменена на металачарапіцу, зніклі слыхавыя вокны. На званіцы пастаўлена цыбуліна
|
2004-2012[4]
|
|
|
Свята-Троіцкая царква
|
Слонім
|
XVII-XVIII
стагоддзі
|
2
|
У інтэр'еры знішчана частка барочнай ляпніны
|
2013[4]
|
|
|
Новы купал складанай цыбулепадобнай формы цёмна-зялёнага колеру, які быў пастаўлены ў 2012 годзе і абгрунтаваны фотаздымкамі пачатку ХХ ст., быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбуліну[7]
|
2015
|
|
|
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
|
Гошчава
|
1838
|
3
|
Помнік драўлянай архітэктуры адрамантавалі на сучасны лад, патынкавалі, у вокны ўсталявалі шклопакеты. На даху з’явіліся купалы-цыбуліны. Адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў[8][9]
|
2009
|
|
|
Свята-Ільінская царква
|
Велямічы
|
1881
|
2
|
|
2009
|
|
|
Свята-Уваскрасенская царква (былы касцёл)
|
Клецк
|
1683
|
2
|
На вежах пабудаваныя новыя чатырохгранныя шатровыя завяршэнні з пазалочанымі цыбулінамі, выгляд якіх істотна адрозніваецца ад гістарычных[9]
|
2010
|
|
|
Мікольскі манастыр
|
Магілёў
|
XVII-XVIII
стагоддзi
|
2
|
На уязной браме пастаўлена пазалочая цыбуліна
|
паміж 2005 і2010[4]
|
|
|
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
|
Мсціслаў
|
|
—
|
Два купалы заменены на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія знішчаны
|
паміж 2007 і 2011
|
|
|
Спаса-Праабражэнская царква
|
Мсціслаў
|
другая палова
ХІХ стагоддзя
|
3
|
На вежы-званіцы пастаўлена залатая цыбуліна
|
2011
|
|
|
Царква Святога Аляксандра Неўскага
|
Мсціслаў
|
|
|
|
|
|
|
Успенскі сабор
|
Жыровіцы
|
XVII-XIX
стагоддзі
|
|
З іканастаса, збудаванага каля 1730 года, былі зняты херувімы і іншыя барочныя дэкаратыўныя элементы (ракавіны, гірлянды, арнамент у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўная ваза, якая завяршала іканастас заменена на васьміканцовы крыж[4]. У 2009 годзе сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[10]. Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, які выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі інакіняй Анфісай. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы, якія таксама былі зняты з іканастаса, невядомы[11].
|
2005-2013[4]
|
|
|
Сабор Аляксандра Неўскага
|
Кобрын
|
1864-1868
|
2
|
Шатровыя завяршэнні заменены на новыя іншай вышыні з пазалочанымі цыбулінамі. Трохвугольныя завяршэнні сцен вежаў зменены на лучковыя
|
2013[4]
|
|
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак
|
Гродна
|
1720—1756
|
2
|
Керамічная чарапіца на будынку кляштара заменена на металачарапіцу[4]
|
2013[4]
|
|
|
Свята-Троіцкая царква (былы касцёл)
|
Астроўна
|
XVI стагоддзе, XVIII стагоддзе, 1863—1864
|
3
|
Пры перабудове ў царкву знішчана частка мура — франтон і частка вежы
|
2013[4]
|
|
|
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
|
Вішнявец
|
1742
|
2
|
Старыя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разліку заменены на пазалочаныя. У выніку цяжкія элементы прывялі да пашкоджання сцен будынка[9].
|
2014[4]
|
|
|
Спаса-Праабражэнская царква
|
Шумакі
|
1609
|
2
|
Зменена форма галоўкі, перабудаваны (?) франтон
|
паміж 1970-мі і 2002[4]
|
|
|
Царква Параскевы Пятніцы
|
Чарнаўчыцы
|
1733
|
2
|
Перабудавана званіца.
Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[6], зменены дэкор экстэр'ера, у прыватнасці акон
|
паміж 1980-мі і 2006[4]
|
|
|