Фізічная карта Таймырскай (Далгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі
Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга (руск.: Таймы́рский (Долга́но-Не́нецкий) автоно́мный о́круг) — былы суб’ект Расійскай Федэрацыі на поўначы Усходняй Сібіры.
Існаваў да 2007 года; з 1 студзеня 2007 — Таймырскі Далгана-Ненецкі раёнКраснаярскага края. Акруга і раней уваходзіла ў склад Краснаярскага края, але была самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.
Акруга была адзіным суб’ектам Расіі, размешчаным цалкам за Паўночным палярным кругам. На тэрыторыі былой акругі знаходзіцца самая паўночная мацерыковая кропка Еўразіі — мыс Чэлюскін. Буйныя рэкі — Енісей, Хатанга.
Аб’яднанне з Краснаярскім краем
Паводле вынікаў рэферэндуму, праведзенага 17 красавіка 2005 года, 1 студзеня 2007 года Таймырскую (Даўгана-Ненецкую) аўтаномную акругу скасавалі, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Краснаярскага края[2]. На тэрыторыі Таймырскай (Далгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі ўтварылі адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з асаблівым статусам — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён, які склаў аднайменны муніцыпальны раён.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Таймырскай (Далгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі на час скасавання
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне
У Таймырскую (Далгана-Ненецкую) аўтаномную акругу ўваходзілі
горад акруговага значэння Дудзінка і тэрыторыі, падначаленыя адміністрацыі горада Дудзінкі;
Таймы́рский (Долга́но-Не́нецкий) автоно́мный о́круг // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 657—658. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Таймы́рский (Долга́но-Не́нецкий) автоно́мный о́круг / Кузаков К. Г. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 212—214. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)