Нобелеўская прэмія па фізіцы была заснавана Альфрэдам Нобелем у яго завяшчанні, напісаным 27 лістапада 1895 года ў Парыжы, дзе яна згадваецца самай першай:
Указаныя даходы трэба падзяліць на пяць роўных частак, якія павінны размяркоўвацца наступным чынам: першая частка таму, хто зробіць найбольш важнае адкрыццё ці вынаходства ў вобласці фізікі.[1]
Арыгінальны тэкст(шведск.)
Räntan delas i fem lika delar som tillfalla: en del den som inom fysikens område har gjort den vigtigaste upptäckt eller uppfinning[2]
Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаецца штогод з 1901 года і толькі шэсць разоў гэтага не адбывалася: у 1916, 1931, 1934, 1940, 1941 і 1942 гадах.[3] Першым лаўрэатам у 1901 годзе стаў Вільгельм Рэнтген. З тых часоў 203 чалавекі атрымаў 204 прэміі.[3]
Адбор кандыдатаў
Паводле статута Нобелеўскага фонду, высоўваць кандыдатаў на прэмію па фізіцы могуць наступныя асобы[4]:
загадчыкі адпаведных кафедр, сама меней, у шасці ўніверсітэтах ці ўніверсітэцкіх каледжах, абраных Акадэміяй навук у відах належнага размеркавання паводле краін;
іншыя вучоныя, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы.
Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэння кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасня кожнага года, папярэдняга году ўзнагароджання.
Адбор кандыдатаў ажыццяўляе Нобелеўскі камітэт па фізіцы. З іх ліку Шведская каралеўская акадэмія навук выбірае лаўрэатаў.[4] Адначасова могуць быць узнагароджаны адна ці дзве працы, але пры гэтым агульная колькасць узнагароджаных не павінна перавышаць трох.[5]
Узнагароджанне
Лаўрэаты прэміі па фізіцы звычайна аб’яўляюцца ў пачатку кастрычніка адразу пасля лаўрэатаў прэміі па медыцыне і фізіялогіі. Цырымонія ўручэння прэміі праходзіць 10 снежня ў Стакгольме, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Як і лаўрэатам іншых нобелеўскіх прэмій, лаўрэатам прэміі па фізіцы ўручаюцца дыплом і медаль, а таксама грашовая ўзнагарода.[6] Медаль для лаўрэатаў у вобласці фізікі і хіміі адрозніваецца рэверсам, — на ім сярод аблокаў намалявана жанчына, якая ўвасабляе геній навукі, яна зрывае вэлюм з жаночай фігуры з рогам дастатку ў руках, што ўвасабляе прыроду.[7]
У знак прызнання выключных заслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з’яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем
Арыгінальны тэкст(англ.)
in recognition of the extraordinary services they have rendered by their joint researches on the radiation phenomena discovered by Professor Henri Becquerel
За доказ існавання новых радыеактыўных элементаў, атрыманых пры апрамяненні нейтронамі, і звязанае з гэтым адкрыццё ядзерных рэакцый, якія выклікаюцца павольнымі нейтронамі
Арыгінальны тэкст(англ.)
for his demonstrations of the existence of new radioactive elements produced by neutron irradiation, and for his related discovery of nuclear reactions brought about by slow neutrons
За ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прымянення фундаментальных прынцыпаў сіметрыі
Арыгінальны тэкст(англ.)
for his contributions to the theory of the atomic nucleus and the elementary particles, particularly through the discovery and application of fundamental symmetry principles
for fundamental work in the field of quantum electronics, which has led to the construction of oscillators and amplifiers based on the maser-laser principle
За вырашальны ўклад у фізіку элементарных часціц, у прыватнасці за адкрыццё вялікай колькасці рэзанансаў, што стала магчымым дзякуючы распрацаванай ім методыцы выкарыстання вадароднай пузырковай камеры і апрацоўцы даных
Арыгінальны тэкст(англ.)
for his decisive contributions to elementary particle physics, in particular the discovery of a large number of resonance states, made possible through his development of the technique of using hydrogen bubble chamber and data analysis
За тэарэтычнае прадказанне ўласцівасцей току звышправоднасці праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, вядомых як эфект Джозефсана
Арыгінальны тэкст(англ.)
for his theoretical predictions of the properties of a supercurrent through a tunnel barrier, in particular those phenomena which are generally known as the Josephson effect
За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, заснаванай на гэтай узаемасувязі
Арыгінальны тэкст(англ.)
for the discovery of the connection between collective motion and particle motion in atomic nuclei and the development of the theory of the structure of the atomic nucleus based on this connection
for their contributions to the theory of the unified weak and electromagnetic interaction between elementary particles, including, inter alia, the prediction of the weak neutral current
За піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, што мела вялікае значэнне для развіцця кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц
Арыгінальны тэкст(англ.)
for their pioneering investigations concerning deep inelastic scattering of electrons on protons and bound neutrons, which have been of essential importance for the development of the quark model in particle physics
За выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з’яў упарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на больш складаныя формы матэрыі, у прыватнасці, на вадкія крышталі і палімеры
Арыгінальны тэкст(англ.)
for discovering that methods developed for studying order phenomena in simple systems can be generalized to more complex forms of matter, in particular to liquid crystals and polymers
За дасягненне кандэнсацыі Бозэ — Эйнштэйна ў разрэджаных газах шчолачных металаў і за пачатковыя фундаментальныя даследаванні ўласцівасцей кандэнсатаў
Арыгінальны тэкст(англ.)
for the achievement of Bose-Einstein condensation in dilute gases of alkali atoms, and for early fundamental studies of the properties of the condensates
За ўклад у развіццё лазернай дакладнай спектраскапіі, уключаючы тэхніку прэцызіённага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты (аптычных грабянёў)
Арыгінальны тэкст(англ.)
for their contributions to the development of laser-based precision spectroscopy, including the optical frequency comb technique
for the theoretical discovery of a mechanism that contributes to our understanding of the origin of mass of subatomic particles, and which recently was confirmed through the discovery of the predicted fundamental particle, by the ATLAS and CMS experiments at CERN's Large Hadron Collider
лаўрэаты, якія не маюць вызначанай дзяржаўнай прыналежнасці
Цікавыя факты
За ўсю гісторыю Нобелеўскай прэміі па фізіцы яе лаўрэатамі сталі толькі тры жанчыны — Марыя Кюры ў 1903 годзе, якая стала таксама першай жанчынай-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі наогул, Марыя Гёперт-Маер у 1963 годзе[3] і Дона Стрыкленд у 2018 годзе.
Адзіным чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы два разы, быў Джон Бардзін — у 1956 і 1972 гадах.[3]}}
Самым маладым на момант прысуджэння лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы і Нобелеўскай прэміі наогул стаў Уільям Лорэнс Брэг, які атрымаў яе ў 1915 годзе разам са сваім бацькам Уільямам Генры Брэгам ва ўзросце ўсяго 25 гадоў.[3]}}
Самым старым на момант прысуджэння лаўрэатам стаў Райманд Дэвіс, ганараваны прэміяй 2002 года ва ўзросце 88 гадоў.[3]}}
Найбольш доўгае жыццё дасталася лаўрэату 1967 года Хансу Бетэ, які пражыў 98 гадоў. Менш за ўсіх пражыў лаўрэат 1903 года П’ер Кюры, які ўжо ў 1906 годзе трагічна загінуў у дарожным здарэнні ва ўзросце 46 гадоў.
Даўжэй за ўсіх з моманту атрымання Нобелеўскай прэміі па фізіцы і Нобелеўскай прэміі наогул пражыў лаўрэат 1929 года Луі дэ Бройль, які памёр у 1987 годзе.
Чолаков В. Нобелевские премии: Учёные и открытия / Валерий Чолаков; Пер. с болг. А. С. Никольского; Под ред. и с предисл. д-ра хим. наук А. Н. Шамина. — М.: Мир, 1987. — 270 с. — (Библиотечная серия). — Доп. тир. 100 000 экз. (у зав.)