Шкуды
Шкуды[2], таксама Скуодас (літ.: Skuodas, жам. Skouds) — горад у паўночнай Літве, за 2 км ад мяжы з Латвіяй, за 80 км ад Клайпеды. Адміністрацыйны цэнтр Шкудскага раёна Клайпедскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка Крэтынга — Прыекулэ. Шкуды адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. ГісторыяУпершыню згадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. Мястэчка атрымала пачаткова назву Ёханэсберг, бо мела шмат нямецкага насельніцтва[3]. У 1568 годзе мястэчка Шкуды[4] было падаравана Жыгімонтам Аўгустам роду Хадкевічаў і стала цэнтрам вялізнага Шкудскага графства. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. 27 жніўня 1614 года стараннямі Хадкевічаў мястэчка стала цэнтрам каталіцкай парафіі, дзе Хадкевічы пабудавалі касцёл[5]. Пасля смерці Яна Караля Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасць Казіміра Льва Сапегі. Сапегі пабудавалі ў мястэчку і лютэранскую кірху для духоўных патрэб мясцовага нямецкага насельніцтва[5]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шкуды трапілі ў склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе Літоўскай ССР. З 1950 года горад стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia