Рамігола
Раміго́ла[2], часам Рэмігола[3], таксама Рамі́гала (літ.: Ramygala) — горад у цэнтральнай Літве, на рацэ Упіта. Уваходзіць у склад Панявежскага раёна Панявежскага павета, размешчаны за 25 кіламетраў ад Панявежы[4]. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Via Baltica. ГісторыяУпершыню паселішча з назвай Рамігола сустракаецца ў XIII стагоддзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавана рыцарамі Тэўтонскага ордэна. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касцёл. Пасля гэтага пачалося развіццё паселішча. У канцы XVI стагоддзя Рамігола (ст.-бел.: Ромигола[2]) атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. Горад быў ва ўласнасці Віленскага касцёла, а потым Віленскага ўніверсітэта. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Рамігола трапіла ў склад Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя аднайменныя вёска і мястэчка. У 1859 годзе было 63 дамы, жыдоўскі малітоўны дом, дом прытулку для ўбогіх[5]. У 1888 годзе з’явілася першая аптэка, а з 1895 года пачала дзейнічаць пошта. ![]() ![]() З сярэдзіны XIX стагоддзя да 1950 года Рамігола была валасным цэнтрам. За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупавана войскамі Германскай імперыі. З 1918 года — у складзе Літвы. З 1940 года — у Літоўскай ССР. З 1950 да 1962 года — цэнтр раёна. Правы горада мястэчка атрымала ў 1957 годзе. З 1990 года — у складзе адноўленай незалежнай Літвы. НасельніцтваУ 1799 годзе было 185 чалавек, у 1897 — 1.329, у 1923 — 1.246.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia