У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рудзішкі .
Горад
Герб
Рудзі́шкі[ 2] [ 3] , таксама Ру́дзішкес[ 4] (літ. : Rūdiškės ) — горад на поўдні Літвы . Уваходзіць у склад Троцкага раёна Віленскага павета . Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія .
Гісторыя
Паселішча было заснавана ў 1774 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі . У 1864 годзе праз Рудзішкі прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург . Паводле даследаванняў прафесара Яўхіма Карскага , каля Рудзішак праходзіла мяжа рассялення беларусаў і літоўцаў [ 5] .
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі . 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі [ 6] . Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У студзені 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй . З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР . У красавіку 1919 года занята Польшчай . У выніку польска-літоўскай вайны Рудзішкі апынуліся ў Сярэдняй Літве , у 1922 годзе — у складзе Польшчы . У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь .
У другой палове верасня 1939 года Рудзішкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР .
У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Год
Колькасць
1970
2 038
1979
2 249
1989
2 489
2001
2 572
[ 1]
2002
2 538
[ 1]
2003
2 522
[ 1]
2004
2 510
[ 1]
Год
Колькасць
2005
2 484
[ 1]
2006
2 466
[ 1]
2007
2 440
[ 1]
2008
2 395
[ 1]
2009
2 380
[ 1]
2010
2 311
[ 1]
2011
2 302
[ 1]
Год
Колькасць
2012
2 280
[ 1]
2013
2 197
[ 1]
2014
2 206
[ 1]
2015
2 178
[ 1]
2016
2 122
[ 1]
2017
2 080
[ 7]
2018
2 046
[ 8]
Год
Колькасць
2019
2 029
[ 9]
2020
2 007
[ 9]
2021
1 985
[ 1]
2022
1 968
[ 9]
2023
1 943
[ 1]
Эканоміка
За часамі савецкай акупацыі ў горадзе працаваў дрэваапрацоўчы камбінат[ 10] . Ёсць невялікі аэрадром.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania , 2023. Праверана 12 лютага 2023.
↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4 . С. 34.
↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
↑ Тэрыторыя Беларусі і яе дагістрычнае насельніцтва // Часопіс «Калоссе », 1938 год, № 2—3.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 19.
↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania , 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
↑ ВСЭ
Літаратура
Спасылкі