Новыя Свянцяны
Новыя Свянця́ны[2], таксама Швянчонелей[3] (літ.: Švenčionėliai) — горад ва ўсходняй Літве, у Віленскім павеце, на рацэ Жэймяне. Размешчаны за 10 км на захад ад Свянцянаў і за 87 км на паўночны ўсход ад Вільні. ГісторыяПаселішча ўзнікла ў канцы ХІХ стагоддзя вакол станцыі на чыгунцы Варшава — Санкт-Пецярбург. За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У канцы снежня 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пасля 1920 года ў складзе Сярэдняй Літвы і ў гэты ж год атрымала статус горада. З 1922 года — у Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У Новых Свянцянах дзейнічаў гарадскі камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі[5]. 18 верасня 1939 года Новыя Свянцяны заняты Чырвонай Арміяй. У лістападзе 1939 года далучаны да Беларускай ССР. Уваходзілі ў склад Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР. Цягам 1941—1944 гадоў Новыя Свянцяны былі пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе горад стаў цэнтрам сянюніі. Насельніцтва
Славутасці![]()
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia