Саланты
Сала́нты[2], таксама Салантай (літ.: Salantai, жам. Salontā) — горад у Літве, на рацэ Саланта. Уваходзіць у склад Крэтынгскага раёна Клайпедскага павета. Месціцца за 31 км ад Крэтынгі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. ГісторыяУпершыню Саланты згадваююца ў 1565 годзе. У 1746 годзе Салантам нададзены гарадскія правы. З часоў уваходжання мястэчка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (уваходзілі ў склад Жмудскага княства), Саланты былі буйным яўрэйскім цэнтрам. У 1765 годзе ў кагале Салантаў і яго парафіях было 279 яўрэяў. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, горад стаў мястэчкам Цельшаўскага павета Ковенскай губерні. Паводле рэвізіі 1847 года Салантаўская яўрэйская абшчына складала 999 чалавек. Паводле перапісу 1897 года з 2 499 жыхароў горада 1 106 былі яўрэямі[3]. За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia