У час паўстання 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адкрылі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабу сельскагаспадарчых машын, адбываліся сельскагаспадарчыя выстаўкі. У 1875 годзе ў Рэтаве была адкрыта мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая на Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.
Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бяздзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. З 1918 года Рэтава ў складзе незалежнай Літвы, з 1940 года ў Літоўскай ССР.
Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.