Прыекуле
Прыекуле, часам Прэкуле (літ.: Priekulė; да 1923 г. — Прэкульс[2], ням.: Prökuls) — горад у заходняй Літве, на рацэ Мінія. Уваходзіць у склад Клайпедскага раёна Клайпедскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва. Чыгуначная станцыя на лініі Клайпеда — Савецк[3]. ГісторыяПачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад яго прозвішча пайшла новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню пазначана на карце ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касцёл. У 1609 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае войскам Рэчы Паспалітай. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касцёл. У 1905 годзе было 500 дамоў, Прэкульс быў заселены пераважна лютэранамі. Да 1920 года Прэкульс уваходзіў у склад Прусіі, пазней паводле Версальскага дагавора кантраляваўся Лігай Нацый. У выніку Мемельскага паўстання 1923 года апынуўся ў складзе Літвы, атрымаў назву Прыекуле (Прэкуле). Пасля нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года анексаваны Германіяй. Перад Другой сусветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1947 годзе горад перададзены Літоўскай ССР. Статус горада Прыекуле атрымала ў 1948 годзе. З 1990 года ў складзе незалежнай Літвы. У 2002 годзе гораду нададзены герб. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia