Айрагола
Айраго́ла[2], часам Эйраго́ла[3][заўв 1], таксама Арогала (літ.: Ariogala) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Расейнскага раёна Ковенскага павета, за 31 км ад Расейны і за 46 км ад Кейданоў. Праз Айраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. ГісторыяУпершыню згадваецца ў 1253 годзе, калі тут з’явіўся драўляны добра ўмацаваны замак. Тут жыў літоўскі князь Будзівід і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедзімін. Некалькі разоў замак атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе. Айрагола (ст.-бел. Ойрагола, Ойракгола)[2] была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да каронных земляў вялікіх князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе надаў гораду Магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве. ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia