Расейны
Расейны[2][заўв 1], таксама Расяйней (літ.: Raseiniai) — горад у цэнтральнай Літве, на рацэ Госенка. Адміністрацыйны цэнтр Расейнскага раёна Ковенскага павета. Расейны адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. НазваНазва ад ранейшага імя Raseinis. Вядомае і адпаведнае лідскае прозвішча Расейна. У абодвух імёнах фармант -ein- як у адыменным тапоніме Валейнішкі каля Ашмянаў (ад імя Valeinis). ГісторыяПершыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 года, калі Расейны былі сталіцай Жамойцкага княства. У ХІІІ—ХIV стагоддзях Расейны згадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расейны сталі адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 1416—1421 гадах паводле загаду вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Юрыем Тышкевічам у 1636 годзе. У 1492 годзе Расены атрымалі магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай Расейны заставаліся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут была ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у соймах Рэчы Паспалітай. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, Магдэбургскае права было скасаванае. У складзе Расійскай імперыі Расейны былі цэнтрам павета спачатку Літоўскай губерні (1797—1801), потым Віленскай губерні (1801—1843) і нарэшце Ковенскай губерні (пасля 1843 года). У ХІХ стагоддзі Расейны атрымалі развіццё як лакальны цэнтр гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасці ад чыгуначных галін і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю. Падчас паўстання 1830—1831 гадоў Расейны сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 года паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але праз некалькі дзён расійскія войскі захапілі горад. Расены таксама былі адным з цэнтраў яўрэйскай грамады, у 1926 годзе яўрэі складалі 40 % насельніцтва горада. Падчас Першай сусветнай вайны, вясной 1915 года горад быў заняты войскамі Германскай імперыі. Пасля стварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 годзе Расейны ўвайшлі ў яе склад, дзе стаў цэнтрам павета. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1941 да 1944 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку ваенных дзеянняў было разбурана 90 % пабудоў горада. ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia