Калінкавіцкі раён
Калі́нкавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Мазырскім, Петрыкаўскім, Акцябрскім, Светлагорскім, Рэчыцкім, Хойніцкім раёнамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Калінкавічы. Насельніцтва
ГеаграфіяЗаходняя частка раёна знаходзіцца ў Прыпяцкім Палессі, паўночная і ўсходняя — у Гомельскім Палессі. Паверхня раёна — нізінная раўніна на вышыні 120—135 м. Каля аграгарадка Юравічы — вышэйшы пункт раёна — 167.5 м. Карысныя выкапні — нафта, торф, пяскі. Сярэдняя тэмпература студзеня −6.2 °C, ліпеня 18,7 °C. За год выпадае 575 мм ападкаў. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Прыпяць з прытокамі, Трэмля, Іпа, Ненач, Закованка, Віць. Возера Пясчанка. Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Балоты — 2,4 %. ГісторыяКалінкавіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 года горад) Калінкавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Даманавіцкі, Дудзіцкі, Зеляноцкі, Какуевіцкі, Калінкавіцкі, Капліцкі, Ліпаўскі, Малааўцюкоўскі, Сухавіцкі, Хаміцкі, Якімавіцкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Гулевіцкі і Клінскі сельсаветы, скасаваны Хаміцкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бабраняцкі, Баброўскі, Прудкоўскі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы раён у складзе БССР. 27 верасня 1930 года Калінкавіцкі раён перайменаваны ў Мазырскі раён. ![]() 3 ліпеня 1939 года Калінкавіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці БССР, уключаў горад Калінкавічы і 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі, Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы Мазырскага раёна і Сухавіцкі сельсавет Даманавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гулевіцкі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы і вёска Навінкі Васілевіцкага сельсавета скасаванага Васілевіцкага раёна, 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Даманавіцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Хаміцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Азарычы скасаванага Даманавіцкага раёна, 24 сакавіка 1960 года — Савіцкі сельсавет Капаткевіцкага раёна. З 7 сакавіка 1963 года Калінкавічы горад абласнога падпарадкавання. 21 кастрычніка 1968 года ўтвораны Гарочыцкі і Казловіцкі сельсаветы, скасаваны Навасёлкаўскі і Хаміцкі сельсаветы. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны сельсаветы: Антонаўскі — у Гарбавіцкі, Калінкавіцкі — у Сіродскі. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны сельсаветы: Клінскі — у Міхнавіцкі, Крышыцкі — у Прудоцкі, Сухавіцкі — у Шыіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна гарадскі пасёлак, 22 сельсаветы, 131 населены пункт[6]. 1 снежня 1998 года Калінкавіцкі раён і горад Калінкавічы аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Калінкавіцкі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Калінкавічы[7]. 28 снежня 2005 года Сіродскі сельсавет перайменаваны ў Сыродскі[8]. 26 верасня 2006 года скасаваны Міхнавіцкі і Прудоцкі сельсаветы[9], 1 снежня 2009 года — Хобненскі сельсавет[10], 12 лістапада 2013 года — Бярозаўскі і Крукавіцкі сельсаветы[11]. У склад раёна ўваходзяць гарадскі пасёлак Азарычы, 130 сельскіх населеных пунктаў, 18 сельсаветаў. ЭканомікаПрамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. У Калінкавічах вырабляюць жалезабетонныя вырабы, бытавую хімію, мэбля, прадукты харчавання. Сельская гаспадарка прадстаўлена мяса-малочнай жывёлагадоўляй, вытворчасцю збожжавых і кармавых культур. ТранспартКалінкавічы знаходзяцца за 122 км на паўднёвы захад ад Гомеля. Горад — вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Пасажырскі аўтобусны парк раёна налічвае 33 аўтобуса і 2 мікрааўтобуса, якія працуюць на 2-х гарадскіх і 21 прыгарадным маршрутах. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia