ФК Дняпро Магілёў
«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяУ савецкі час гуляў у заходняй зоне Другой лігі чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненне — выхад у Першую лігу (1982, у Першай лізе выступаў у 1983 годзе). Па выніках сезона 2018 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Аднак, 8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні дагавора аб намерах з мінскім «Праменем», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Праменя», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпра», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі. Па выніках сезона 2019 аб’яднаная каманда «Дняпро» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Клуб меў істотныя даўгі, у выніку яго пакінулі ўсе ігракі і трэнеры. Магілёўскія ўлады не здолелі дамовіцца аб перадачы клуба дзяржаве, таму быў заснаваны новы клуб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які далучыўся да Другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клуб упэўнена перамог у Другой лізе. У сезоне 2021 каманда камплектавалася пераважна вопытнымі ігракамі, у тым ліку вяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых ігракоў. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнерам стаў Вячаслаў Ляўчук. Пазней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказчыкі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які з-за траўмы прапусціў першую палову сезона, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым не меней, дацягнуцца да лідараў «Дняпро» ўжо не здолеў, а два паражэнні на фінішы ад сераднякоў «Лакаматыва» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу. Сезон «Дняпро» скончыў на 5-м месцы з 12. У пачатку 2022 года каманда рыхтавалася да ўдзелу ў Першай лізе. Клуб пакінулі старшыня Дзмітрый Калачоў і галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук, новым трэнерам стаў Яўген Малчан, які раней узначальваў каманду «Дняпро-Юні» ў Другой лізе. Аднак, у канцы лютага брэсцкі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[1]. Каманда ўвайшла ў сезон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для Першай лігі, і хутка стала аўтсайдарам. У летняе трансфернае акно «Дняпро» таксама не здолеў падмацавацца з-за забароны на трансферы, накладзенай ФІФА за нявыплату зарплаты легіянерам яшчэ за сезон 2018. У ліпені замест Малчана галоўным трэнерам стаў яго памочнік Юрый Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палепшыліся. У верасні Лукашоў пакінуў клуб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанцы на захаванне месца ў Вышэйшай лізе і ў сезоне 2022 фінішавала апошняй. У пачатку 2023 года «Дняпро» ўзначаліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда ў асноўным захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансферы, якая працягвала дзейнічаць. У Першай лізе ў сезоне 2023 каманда знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат ачкоў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі летам 2023 года «Дняпро» нарэшце змог запрасіць новых ігракоў, што дапамагло правесці другую палову чэмпіянату без аніводнага паражэння і ўзняцця на другі радок, які гарантаваў вяртанне ў Вышэйшую лігу. ЭмблемыПапярэднія назвы
Дасягненні
Цяперашні складСтанам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Выступленні ў еўракубках
Выступленні ў неафіцыйных турнірах
Галоўныя трэнеры
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia