Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па нараджэнні Краўчанка (руск.: Наталья Владимировна Петкевич; нар. 24 кастрычніка 1972, Мінск) — беларуская дзяржаўная дзяячка, дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук (1998). Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2025 года). БіяграфіяНарадзілася 24 кастрычніка 1972 года ў Мінску. У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1994 года пачала працаваць у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 гадах займала пасаду вядучага спецыяліста аддзела дзяржаўнага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1995—1998 гадах — галоўны спецыяліст, саветнік-кансультант, загадчык аддзела дзяржаўнага і міжнароднага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1998—1999 гадах працавала начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення, у 1999—2001 гадах — намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення[1]. У 2001—2004 гадах годзе працавала прэс-сакратаром Прэзідэнта Беларусі, з лістапада 2004 года па 2009 год — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 9 студзеня 2009 годзе па снежань 2010 года працавала першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2015—2019 гадах займала пасаду генеральнага дырэктара ААТ «ШАНТЭР»[1]. 27 чэрвеня 2024 года прызначана першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. 22 мая 2025 года прызначана Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе сацыяльную сферу. Таксама Наталля Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК , па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках ЕАЭС і назначана нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях СНД[3]. Санкцыі ЕС, ЗШАУ 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[4][5][6]. Сям’яПершы муж — Уладзіслаў Пяткевіч. Cын — Філіп Уладзіслававіч Пяткевіч[7] (нар. 1997), выкладчык-стажор кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[8]. 27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2003—2011). У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia