Беларуска-балгарскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Балгарыяй ўстаноўлены 26 сакавіка 1992 г. Рэспубліка Балгарыя прызнала незалежнасць Беларусі 23 снежня 1991 года. Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін, падпісаны міністрамі замежных спраў Беларусі і Балгарыі, прадугледжваў абмен дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні пасольстваў. Да 1997 года была створана дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва. У кастрычніку 1993 г. г. Сафію з афіцыйным візітам наведала прадстаўнічая дэлегацыя на чале са Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. Грыб. Падчас візіту быў падпісаны міждзяржаўны дагавор «Аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя», а таксама Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры[1]. У лютым 1996 года адбыўся афіцыйны візіт у Балгарыю урадавай дэлегацыі на чале з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь М.Чыгіром. У верасні 1997 года ў г.Вільнюсе адбылася сустрэча паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам і Прэзідэнтам Рэспублікі Балгарыя П.Стаянавым. У сакавіку 1998 года адбыўся візіт у Балгарыю Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь П. Шыпука для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 120-х угодкаў вызвалення краіны ад асманскага прыгнёту. У ходзе візіту былі праведзены перамовы са Старшынёй Народнага сходу Балгарыі Ё.Сакаловым. У снежні 1998 года ў Народным сходзе Балгарыі створана парламенцкая група дружбы «Балгарыя-Беларусь», у якую ўвайшлі 54 народныя прадстаўнікі ад усіх палітычных фракцый парламента. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючая дэлегацыя «Сябры Балгарыі» была сфарміравана 5 жніўня 2001 года. У яе склад увайшлі дэпутаты з тых акругаў, у якіх знаходзяцца гарады-пабрацімы. Старшынёй групы абраны дэпутат М. Орда, які ажыццяўляў кіраўніцтва рабочай групай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Балгарыя да цяперашняга часу. Фарміраванне груп у абодвух парламентах дазволіла пачаць працу па арганізацыі іх узаемадзеяння. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia