Беларуска-паўночнакарэйскія адносіны

Беларуска-паўночнакарэйскія адносіны
Беларусь
Беларусь
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
КНДР

Беларуска-паўночнакарэйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай, устаноўленыя ў 1992 годзе. 19 верасня 2016 года ў Мінску адкрылася паўночнакарэйскае пасольства[1].

У перыяд з 2011 па 2018 гады тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 20 мільёнаў долараў[2].

У студзені 2025 года, сястра Вышэйшага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына, Кім Ё Чжон у рэзкай форме пракаментавала заяву Лукашэнкі, што КНДР, сярод іншых краін, накіравала Беларусі «свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва»[3]. «Наколькі я ведаю, такога няма», — паведаміла намесніца дырэктара Аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Працоўнай партыі Карэі. Яна адзначыла, што «беларускі бок ужо як мінімум два гады шчыра разлічвае на кантакты з КНДР», але да сёння не пазначыў выразна свае намеры, якія б грунтаваліся на «праўдзівасці і сумленнасці»[4][5].

Зноскі

  1. Северная Корея открыла неполноценно действующее посольство (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (27 сентября 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2018.
  2. Северокорейские дипломаты ютятся по съемным квартирам на площади Бангалор и торгуют вакциной для людей — Комсомольская правда, 14 марта 2018
  3. Нарада па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе (17 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2025. Праверана 20 студзеня 2025.
  4. Zwirko, Colin. North Korea’s Kim Yo Jong rejects Belarus leader’s claims of summit plans (англ.). NK News[en] (20 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2025. Праверана 20 студзеня 2025.
  5. Лукашенко начнет эту неделю с отповеди.... (руск.). Telegram-канал FRIEDMAN (20 студзеня 2025). Праверана 20 студзеня 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya