Беларуска-турэцкія адносіны
Беларуска-турэцкія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй, усталяваныя 25 сакавіка 1992 года[1]. ГандальУ 2018 годзе тавараабарот паміж дзвюма дзяржавамі склаў 983 млн долараў. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту сталі калійныя ўгнаенні, ільняныя тканіны, полікарбанавыя кіслоты; сінтэтычныя валокны; дрот з нелегіраванай сталі, драўніна, газетная папера[2]. ПарламентыПарламентамі Беларусі і Турцыі заснавана сумесная група дружбы[3]. КультураУ 2016 годзе ў Турцыі прайшлі Дні беларускай культуры. У 2017 годзе ў Беларусі праведзены дні турэцкай культуры[4]. НавукаУ лістападзе 2016 года падчас візіту Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Эрдагана ў Мінск падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. На дадзены момант ідзе рэалізацыя сумесных праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі і фізікі, а таксама праводзяцца кансультацыі аб новых інавацыйных праектах у сферах нана- і IT-тэхналогій, звышновых матэрыялаў[5]. ТурызмТурцыя з’яўляецца адным з самых папулярных турыстычных маршрутаў для грамадзян Беларусі. Штогод краіну наведваюць каля 200 000 беларусаў, чаму спрыяе пагадненне аб узаемнай адмене віз 2013 года[6]. Інцыдэнты
Прадстаўніцтвы
Беларускія паслы
Турэцкія паслыЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia