Беларуска-італьянскія адносіны
Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Італіяй былі ўстаноўлены 13 красавіка 1992 года. У 1992—1993 у Рыме і Мінску былі адкрыты пасольствы. У Турыне і Кальяры таксама размяшчаюцца ганаровыя консульствы[1]. Агульная характарыстыка краін
ГісторыяУ красавіку 1994 года ў Італіі пабываў з афіцыйным візітам старшыня ўрада Беларусі Вячаслаў Кебіч. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэкларацыю аб асновах эканамічных адносін. Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 13 красавіка 1992 года. У маі таго ж года ў Мінску адчынілася пасольства Італіі, а ў Рыме пачало працаваць Генеральнае консульства Беларусі. Першым паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліке Беларусь быў назначаны Джан Лука Берцінета.[2] У 1996 годзе консульства пераўтварылі ў пасольства. Першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Наталля Іванаўна Дрозд была прызначана 4 лютага і прыбыла ў Рым у сакавіку 1998 года.[3] У парламенце Італіі была створана рабочая група «Сябраў Беларусі» (каля 60 дэпутатаў) на чале з дэпутатам Альберта Лемба (у пачатку 2002 года яго змяніла Карла Мацука Паджоліні. Кантакты з парламентарыямі аказаліся настолькі эфектыўнымі, што неўзабаве група «Сяброў Італіі» была створана ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь II-га склікання. Рабочую групу ўзначаліў Міхаіл Паўлавіч Сасонка.[3] У 2000 годзе ў знакамітай зале Брамантэ пры царкве Санта-Марыя-дэль-Попала побач з шэдэўрамі вялікага італьянскага жывапісу былі выстаўлены працы беларускіх выдатных мастакоў; а ў кастрычніку, падчас Дзён беларускага жывапісу, Рым наведала дэлегацыя Міністэрства культуры Беларусі на чале з намеснікам міністра і 12 беларускімі мастакамі-аўтараў выставачных работ.[3] 2 верасня 2002 года ў Беневента адбылася штогадовая цырымонія ўручэння прэмій за заслугі ў культурнай, палітычнай і грамадскай дзейнасці. У намінацыі за развіццё двухбаковых адносін з Італіяй прэміі была ўдастоена пасол Рэспублікі Беларусь у Італіі Наталля Дрозд[3][4]. У маі 2004 года ў Італіі пабываў старшыня ўрада Беларусі Сяргей Сідорскі. У якасці дабрачыннасці італьянцы забяспечылі медыцынскім абсталяваннем бальніцы ў Мінску, Гомелі, Століне і Мазыры, а таксама прымаюць на лячэнне і адпачынак дзяцей з зон радыеактыўнага забруджання. У 2007 годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненне, датычнае паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўлення было вывезена 21,5 тыс. беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іх колькасць склала 19,7 тыс. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і медыкаментамі, ажыццяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыццяўляюць прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з адхіленнямі псіхічнага развіцця. У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У 2008 годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасці. У красавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Італію, дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Сільвіа Берлусконі[5]. 30 лістапада 2009 года Сільвіа Берлусконі здзейсніў адказны візіт у Мінск[6]. Па выніках сустрэчы былі падпісаны дагаворы пра эканамічнае супрацоўніцтва[7]. Таксама падчас візіту Сільвіа Берлусконі ў Мінск яму былі перададзены архіўныя звесткі пра лёс італьянцаў, якія былі рэпрэсаваных і знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных на тэрыторыі БССР у 1930-я — 1940-я гады[8]. Італія з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі, займаючы 7-я месца па агульным аб’ёме таваразвароту (4-я месца па аб’ёме імпарту і 11-я — па аб’ёме экспарту)[6]. Агульны аб’ём таваразвароту паміж краінамі склаў у 2008 годзе каля 1,2 мільярда долараў з больш за двухразовай перавагай імпарту з Італіі (высокатэхналагічнае абсталяванне, прадукцыя хімічнай прамысловасці, медыкаменты) над экспартам (прадукцыя чорнай металургіі, нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні)[9]. У 2021 годзе, пасля падзей лета-восені 2020 года ў Беларусі, паміж Беларусью і Італіяй разгарнуўся дыпламатычны канфлікт. Італьянскі бок не хоча прымаць даверчую грамату новага пасла Беларусі Анатоля Глаза[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia