Беларуска-туркменскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Туркменістанам і Беларуссю ўсталяваны 21 студзеня 1993 г.[1] У цяперашні час паслом Беларусі ў Туркменістане з'яўляецца Станіслаў Уладзіміравіч Чапурны[2]. На працягу першых пятнаццаці гадоў незалежнасці дзвюх краінаў, іх адносіны заставаліся абмежаванымі. Падпісана толькі каля 40 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, якія рэгулююць двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных галінах. Падтрымліваюцца сувязі ў палітычнай сферы, у тым ліку на вышэйшым і высокім узроўнях. Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка чатыры разы наведаў Туркменістан (май 2002 г. — праведзены першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Туркменістан, чэрвень 2009 г. — адбыўся другі афіцыйны візіт, красавік 2011 г. — трэці афіцыйны візіт, сакавік 2017 г. — чацвёрты афіцыйны візіт[3]). У студзені 2010 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Туркменістана Г. М. Бердымухамедава ў Рэспубліку Беларусь. Ажыццяўляюцца кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях. Эканамічнае супрацоўніцтваБеларусь, у асобе ААТ «Белгорхімпрам», вясной 2017 г. скончыла будаўніцтва ў Туркменістане Гарлыкскага завода калійных угнаенняў (1,4 мільёна тон хларыду калію за год) коштам $1 млрд. Але да лістапада 2018 г. туркменскі бок не змог запусціць вытворчасць[4]. Культурнае супрацоўніцтваПраводзяцца сумесныя выставы і іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго, некалькі тысяч туркменскіх студэнтаў навучаюцца ва ўніверсітэтах Беларусі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia