Беларуска-сірыйскія адносіны![]() Беларуска-сірыйскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 26 жніўня 1993 года. З лістапада 1998 года ў г. Дамаску функцыянуе Пасольства Рэспублікі Беларусь. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол — Юрый Алегавіч Слука (з 13 лістапада 2018 года). З сакавіка 2007 года ў Рэспубліцы Беларусь функцыянуе Пасольства Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. З красавіка 2008 г. у г.Алепа (Сірыя) функцыянуе Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь. Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Алепа — грамадзянін Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Ваіль Баталь. Да 2011 года ў Сірыю двойчы з афіцыйнымі візітамі наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, тройчы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Адбыліся таксама візіты ў Сірыю Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў Рэспублікі Беларусь. Рэспубліку Беларусь наведалі Прэзідэнт, Прэм'ер-міністр, Старшыня Народнага савета, Міністр замежных спраў Сірыі, кіраўнікі шэрагу іншых міністэрстваў. У сакавіку 2012 года i маі 2013 года адбыліся візіты ў Рэспубліку Беларусь дэлегацый Міністэрства аховы здароўя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. У студзені 2014 года сталіцу Беларусі наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра эканомікі і знешняга гандлю Сірыі. У верасні 2014 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі ў рамках удзелу ў 69-й сесіі ГА ААН. У лістападзе 2014 года у г.Дамаск праведзены кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін. 8-9 лютага 2015 года Сірыю з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У ходзе візіту праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам, намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў мытных справах, у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Пасля таго як ваенізаваная сірыйская апазіцыя захапіла сталіцу Сірыі Дамаск, а прэзідэнт Б. Асад збег з краіны, пасольства Беларусі працягвала працаваць. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца беларускія грамадзяне, якія па розных прычынах не пакінулі краіну пасля адпаведных папярэджанняў[1]. 16 снежня 2024 года з улікам абстаноўкі, якая склалася на месцы, дыпламаты пасольства Беларусі ў Сірыі были выведзены ў Мінск. У сталіцы Лівана Бейруце быў разгорнуты часовы консульскі пункт пасольства Беларусі ў Сірыі для прадаўжэння консульскай дзейнасці і аказання магчымай дапамогі грамадзянам Беларусі[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia