Беларуска-тайванскія адносіныБеларуска-тайванскія адносіны — кантакты паміж Беларуссю і Тайванем. Улады Беларусі заўсёды прызнавалі Тайвань часткай КНР, але ў 1996—2006 гадах у Мінску дзейнічала Тайбэйская гандлёва-эканамічная місія, супрацоўнікі якой валодалі дыпламатычнымі прывілеямі. З 2006 года ўлады Беларусі дзейнічалі супраць Тайваня — напрыклад, па просьбе КНР настойвалі на выключэнні Тайваня з СААЗ. Тайвань у 2022—2023 гадах увёў санкцыі супраць Беларусі. Беларуская ССР і ТайваньУ савецкі перыяд дыпламаты Беларускай ССР як і іншыя савецкія дыпламаты паслядоўна настойвалі, што Тайвань з’яўляецца часткай КНР. Так, напрыклад, Беларуская ССР падтрымала патрабаванне Чжоу Эньлая пазбавіць дэлегацыю Кітайскай Рэспублікі права голасу ў ААН[1]. 22 кастрычніка 1949 года прадстаўнік дэлегацыі Беларускай ССР у ААН К. В. Кісялёў на пленарным пасяджэнні 4-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН заявіў, што дэлегацыя Беларускай ССР не мае намеру прызнаваць паўнамоцтвы дэлегацыі Тайваня[1]. У сувязі з гэтым дэлегацыя Беларускай ССР адмовілася ўдзельнічаць у абмеркаванні скаргі прадстаўніка Тайваня ў ААН на Савецкі Саюз і прызнаць рашэнні, прынятыя палітычным камітэтам і Генеральнай Асамблеяй па гэтым пытанні[1]. У 1971 годзе Беларуская ССР падтрымала рэзалюцыю 26-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая дала КНР месца Тайваня ў Генеральнай Асамблеі ААН і ў Савеце Бяспекі ААН[2]. Беларусь і Тайвань у 1992—1996 гадахУ Пагадненні аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР, падпісаным 20 студзеня 1992 года ў Пекіне, было паказана, што Тайвань з’яўляецца часткай КНР[3]. Аднак ужо ў красавіку 1992 года ў Мінск прыбыла тайванская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Дж. Чанам[4]. Кіраўнік тайванскай дэлегацыі ўручыў прадстаўнікам Міністэрства аховы здароўя дакумент на перадачу медыкаментаў на суму 500 тысяч долараў і чэк на аналагічную суму[4]. Падчас перамоў Дж. Чан заявіў аб намеры ў бліжэйшы час адкрыць у Беларусі тайванскую місію і запрасіў удзельнікаў праведзеных сустрэч наведаць Тайвань з афіцыйным візітам[4]. У маі—чэрвені 1992 года мэр Мінска і намеснік міністра аховы здароўя Беларусі наведалі Тайвань[5]. У чэрвені 1992 года дэлегацыя Тайваня наведала Беларусь і правяла перамовы з намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[5]. Кантакты беларускіх чыноўнікаў з прадстаўнікамі Тайваня выклікалі пратэсты з боку кітайскага пасольства[5]. У адказ Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у ліпені 1992 года накіравала ліст, у якім адзначыла, што беларуска-тайванскія кантакты магчымыя толькі паміж грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі або прыватнымі фірмамі, але супрацоўніцтва прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі з прадстаўнікамі Тайваня забаранялася[6]. У лістападзе 1995 года быў зарэгістраваны і пачаў дзейнасць Міжнародны фонд эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Тайбэем і Мінскам[7]. Тайбэйская гандлёва-эканамічная місіяУлады Беларусі ў 1990-я гады мелі патрэбу ў інвестыцыях і нягледзячы на дэклараваную забарону пайшлі на ўсталяванне кантактаў з уладамі Тайваня. У студзені 1996 года ў Тайбэй прыбыла беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Л. Г. Сініцыным. Беларусь і Тайвань падпісалі пратакол аб адкрыцці ў Мінску Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі, прычым было ўказана, што Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь павінна выдаць супрацоўнікам місіі дыпламатычныя карткі. Супрацоўнікі місіі атрымалі дыпламатычныя прывілеі і імунітэт. Улетку 1996 года Тайбэйская місія была зарэгістраваная ў Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі наведвалі афіцыйныя прыёмы, якія праводзілі ў Мінску дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў[7]. Адначасна А. Р. Лукашэнка ў спецыяльным пасланні старшыні КНР Цзян Цзэміню ў жніўні 1996 года заявіў аб нязменнасці пазіцыі Беларусі па тайванскім пытанні[8]. 19 верасня 1996 года Беларусь па просьбе КНР галасавала за зняцце пытання аб аднаўленні членства Тайваня ў ААН з парадку 51-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН[9]. Інвестыцыі Тайваня ў беларускую эканоміку апынуліся нязначнымі і ў студзені 2006 года ўлады Беларусі зачынілі офіс Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі[10]. Беларусь і Тайвань з 2006 годаПасля закрыцця Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі ўлады Беларусі ўвесь час заяўлялі, што лічаць Тайвань часткай Кітаю. Тайвань паспрабаваў аднавіць двухбаковыя адносіны. У сакавіку 2014 года Беларуская гандлёва-прамысловая палата адхіліла прапанову тайванскай Кітайскай асацыяцыі міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва аб падпісанні двухбаковага Мемарандума аб супрацоўніцтве[11]. У далейшым улады Беларусі адкрыта дзейнічалі супраць Тайваня. Так пасля просьбаў КНР улады Беларусі накіроўвалі кіраўніцтву СААЗ лісты аб пазбаўленні Тайваня права ўдзельнічаць у працы СААЗ[12]. 2 жніўня 2022 года Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у афіцыйнай заяве асудзіла візіт спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Н. Пэлосі на Тайвань[13]. У 2022—2023 гадах Тайвань увёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі. 6 мая 2022 года Міністэрства эканомікі Тайваня апублікавала спіс высокатэхналагічнай прадукцыі, экспарт якой быў забаронены ў Расію і Беларусь[13]. 4 студзеня 2023 года Міністэрства эканомікі Тайваня прыняло рашэнне аб пашырэнні гэтага спісу[13]. Эканамічнае супрацоўніцтваІмпарт тавараў з Тайваня ў Беларусь нязначны (па беларускай статыстыцы)[14]:
Гл. таксамаЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia