Беларуска-філіпінскія адносіныБеларуска-філіпінскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Філіпінамі. Гісторыя адносінАдносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя 22 мая 1996 года[1]. 22 мая 2016 года міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Філіпін Хасэ Рэнэ Альмендрас абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі[2]. 21 верасня 2023 года міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і міністр замежных спраў Філіпін Энрыке Манало падпісалі ў Нью-Ёрку мемарандум аб узаемаразуменні[3]. 15 мая 2024 года Пасол Беларусі ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве на Філіпінах Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Філіпін Бангбонгу Маркасу[4][5][6][7]. Дыпламатычныя місіі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia