Беларуска-чылійскія адносіны

Беларуска-чылійскія адносіны
Беларусь і Чылі
Беларусь
Беларусь
Чылі
Чылі

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены ў 1992 годзе.

Двухбаковыя сустрэчы

У снежні 2008 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Чылі па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча першага сакратара пасольства Беларусі ў Аргенціне Сяргея Лукашэвіча з намеснікам дэпартамента па справах Еўропы Эдуарда Шотам. Былі абмеркаваны розныя пытанні двухбаковых адносін і далейшага развіцця дагаворнаправавой базы.

7 кастрычніка 2013 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Чылі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Хуана Эдуарда Эгігурэна.

Перагаворны працэс

  • Падрыхтоўка дамоў пра адмену віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў
  • Дамова пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўзаемнай абароне інвестыцый.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульствы

  • Беларусь прадстаўляе свае інтарэсы ў Чылі праз сваё пасольства ў Аргенціне. Беларускае консульства таксама функцыянуе ў Буэнас-Айрэсе.
  • Чылі пакуль не прызначыла пасла ў Беларусі.

Выбітныя асобы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya