Беларуска-руандыйскія адносіныБеларуска-руандыйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны Беларусі і Руанды, устаноўленыя 27 кастрычніка 1993 года[1]. У 2014 годзе паслы Руанды і Беларусі ў Расіі падпісалі дакументы аб узаемадзеянні ў гандлі і фарміраванні дагаворна-прававой базы[2]. Аб’ём двухбаковага гандлю моцна вагаўся па гадах. Так, у 2014 годзе беларускія пастаўкі ў Руанду былі на суму 9,9 тысяч долараў[3]. У 2015 годзе беларускія пастаўкі ў Руанду склалі 1230,9 тысяч, а руандыйскія пастаўкі ў Беларусь — 32,5 тысячы[3]. З Руанды Беларусь імпартавала каву[4]. Таксама з Руанды ў асобныя гады ў Беларусь пастаўляліся садавіна і арэхі, раслінная сыравіна, алкагольныя напоі, мыла, алюміній і адзенне[4]. У 2015 годзе Беларусь пачала экспарт угнаенняў у Руанду, які склаў 98% паставак[4]. У асобныя гады ў Руанду пастаўляліся іншыя тавары. Так, у 2001 годзе пастаўляўся тэкстыль, а ў 2014 годзе былі пастаўленыя электрычныя машыны і апараты[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia