Беларуска-грэчаскія адносіныДыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грэчаскай Рэспублікай усталяваны 5 сакавіка 1992 года. Грэцыя — адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, якай прызнала суверэнітэт Беларусі[1]. Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі калійных угнаенняў, сыравіны пушніна-футравай, пруткоў з вугляродзістай сталі. У Беларусь з Грэцыі галоўным чынам імпартуецца тытунёвая сыравіна, лекавыя сродкі, пруткі і профілі алюмініевыя[1]. У 2003 годзе тавараабарот паміж Грэцыяй і Беларуссю склаў 11 млн. долараў ЗША і ў параўнанні з 2002 годам павялічыўся на 28 працэнтаў (у 2002 годзе — 8,57 млн долараў)[1]. Па стану на 1 студзеня 2003 года ў Беларусі зарэгістравана 14 прадпрыемстваў з удзелам грэчаскага капіталу[1]. Беларускі бізнесмен Павел Тапузідзіс з’яўляецца ганаровым консулам Грэцыі ў Беларусі[2][3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia