Адносіны Беларусі і Рэспублікі Сербскай

Адносіны Рэспублікі Сербскай і Беларусі — двухбаковыя міжнародныя адносіны паміж Рэспублікі Сербскай — энтытэтам у складзе Босніі і Герцагавіны — і Рэспублікай Беларусь.

У сакавіку 2017 года міністр энергетыкі і горнай справы Рэспублікі Сербскай наведаў Мінск, дзе сустрэўся з намеснікам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Міхадзюком і абмеркаваў з ім магчымасці супрацоўніцтва Рэспублікі Сербскай з Расіяй і Беларуссю ў сферы электраэнергетыкі.

Генеральныя дырэктары «Електропривреда Републике Српске» Жэлька Кавачэвіч і «Белэнерга» Яўген Воранаў падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве сваіх прадпрыемстваў[1].

На I Еўразійскім жаночым форуме (г. Санкт-Пецярбург) віцэ-прэм’ер Рэспублікі Сербскай Срэбранка Голіч абмеркавала з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай магчымасць супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне будаўніцтва[2].

Да рашэння Канстытуцыйнага суда Босніі і Герцагавіны ў 2019 годзе[3] Беларусь і Рэспубліка Сербская былі адзінымі ў Еўропе тэрыторыямі, у якіх існавала смяротнае пакаранне[4].

Крыніцы

  1. "Предсједник Републике Српске примио делегацију Електропривреде Бјелорусије". Предсједник Републике Српске(серб.).(недаступная спасылка)
  2. "Голић с потпредсједником правительства Бјелорусије". РТРС(серб.). Радио-телевизија Републике Српске. 2015-09-25. Праверана 2022-01-27.
  3. Ustavni sud BiH ukinuo smrtnu kaznu u Republici Srpskoj (басн.). Klix.ba[en].
  4. "Smrtna kazna na snazi u Republici Srpskoj i Bjelorusiji". Vijesti.ba(серб.). 2012-11-23. Архівавана з арыгінала 2022-01-27. Праверана 2022-01-27.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya