Беларуска-харвацкія адносіныБеларуска-харвацкія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Харватыяй. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўсталяваныя 25 верасня 1992 года. З красавіка 2009 года Пасол Рэспублікі Харватыя ў Расійскай Федэрацыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы акрэдытаваны ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве з снежня 2011 года. Палітычны дыялог паміж Беларуссю і Харватыяй ажыццяўляецца ў фармаце сустрэч кіруючых прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, а таксама ў рамках рэгулярных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. У лістападзе 1998 года ў рамках саміту кіраўнікоў урадаў краін—членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з Прэм'ер-міністрам Харватыі. У чэрвені 2000 года ў рамках міністэрскай канферэнцыі ЦЕІ адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Харватыя. Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаныя і ўступілі ў сілу пагадненні аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў, аб міжнародных аўтамабільных зносінах, аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, а таксама аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Шэраг праектаў двухбаковых пагадненняў знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення. У Мінску функцыянуе офіс Ганаровага консула Харватыі ў Беларусі. 15 мая 2014 года ў г.Заграб адбыліся беларуска-харвацкія кансультацыі паміж МЗС па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў. 23 верасня 2014 г. у г. Мінск адбыліся першыя ў гісторыі двухбаковых адносін беларуска-харвацкія кансультацыі па консульскіх пытаннях. 27 сакавіка 2017 года Пасол Беларусі Алена Купчына ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Харватыі Каліндзе Грабар-Кітаравіч. У 2017 годзе ў г. Заграб планавалася прасці чарговыя раўнды кансультацый паміж МЗС па консульскіх і палітычных пытаннях адпаведна, а таксама адкрыць Ганаровае консульства Беларусі ў г. Рыека і правесці шэраг двухбаковых дзелавых форумаў. |
Portal di Ensiklopedia Dunia