Беларуска-івуарыйскія адносіныБеларуска-івуарыйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кот-д’Івуар. Усталяваны 30 верасня 1998 года. Візіты і сустрэчыУ 2010, 2011, 2012 гадах адбыліся візіты ў Кот-д’Івуар беларускіх дэлегацый на чале з памочнікам прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях В. У. Шэйманам[1]. 12 красавіка 2013 года[2] і 6 красавіка 2017 года[3] ў Маскве прайшлі сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Кот-д’Івуара ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Бернарам Тана-Бучуе. Адбыўся абмен думкамі па развіцці двухбаковага партнёрства. Падчас другой гутаркі асаблівая ўвага была нададзена пытанню фарміравання дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва. ГандальПа выніках 2007 года Кот-д’Івуар увайшоў у сямёрку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі ў Афрыцы. Паводле статыстыкі за ўвесь кантынгент, краіна заняла шостае месца па памеры тавараабароту з беларускім бокам. Па Заходняй Афрыцы дзяржавы ўзяла другі радок, саступіўшы першынство Гане. Беларуска-івуарыйскі тавараабарот вырас на 20,2 % па адносінах да 2006 года, перавысіўшы мяжу ў 13 млн дал. Рост беларускага экспарту ў гэтую краіну склаў 36,1 %, а імпарт з Кот-д’Івуара апынуўся ў памеры толькі 22 % ад узроўню 2006 г. У выніку станоўчае гандлёвае сальда склала 12,4 млн долараў[4]. У 2012 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $ 46,97 млн, беларускі экспарт — $ 16,34 млн, імпарт — $ 30,63 млн[2]. У 2020 годзе краіны нагандлявалі на 52 682,8 тыс. долараў, што складае 80,9 % ад вынікаў 2019-га. З гэтага 26 571,6 тыс. — беларускія пастаўкі (74,1 % ад папярэдняга года), 26 111,2 — івуарыйскія (89,1 %). Сальда аказалася станоўчым, склаўшы 460,4 тысяч[5]. Асноўныя таварныя пазіцыі Беларусі сталі калійныя ўгнаенні (21,1 млн долараў) і металапрадукцыя (4,9 млн долараў). У сваю чаргу Кот-д’Івуар паставіў какава-бабы (17,1 млн долараў), какава-пасту (5,6 млн долараў), какава-парашок (1,6 млн долараў)[6]. Дынаміка гандлю дзвюх дзяржаў за 2012—2020 гг. у млн. доларах ЗША (паводле даных дыпмісіі Беларусі ў Нігерыі)[6]:
АдукацыяДзяржавы не заключылі ніводнага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Тым не менш у Рэспубліцы Беларусь па стане на 2016 год навучаліся тры івуарыйцы[7]. Ваенная сфераУ 2000-х гадах, з пачаткам Першай Івуарыйскай вайны, Беларусь пачала актыўна пастаўляць ваенную тэхніку для Узброеных Сіл Кот-д’Івуара. У 2002-м прададзены 2 Мі-24В, 10 мінамётаў 2С12 «Сані» і 12 БМП-1. У 2003 годзе пастаўлены 2 Су-25УБ (двухмесныя), 6 РСЗА БМ-21, 6 БТР-80, 13 БРДМ-2 і 1 БМП-1. У 2004 годзе івуарыйцы атрымалі яшчэ 2 Су-25, але ўжо аднамесных[8]. Пастаўкі авіяцыйнай тэхнікі былі найбольш значныя, паколькі падчас баявых дзеянняў аэрадром у Буаке, дзе грунтаваўся асноўны кулак ВПС Кот-д’Івуара, быў захоплены групоўкай «Новыя сілы», і значную частку авіяпарку краіна страціла[9]. Разам з узбраеннем у краіну прыбыла група беларускіх ваенных спецыялістаў, якая складалася з пілотаў і тэхнікаў. Іх задачай стала перанавучанне івучарыйскіх пілотаў, што раней ляталі на Dassault/Dornier Alpha Jet, да палётаў на Су-25[9]. Па некаторых даных, у 2005 годзе беларускія спецыялісты зноў прыбылі ў Кот-д’Івуар для аднаўлення ВПС пасля французска-івуарскага канфлікту[10]. У канцы 2010-х Кот-д’Івуар закупіў у Беларусі 4 адзінкі БТР-70МБ1[11] і восем БРДМ «Кайман»[12]. 7 жніўня 2018 года апошнія ўдзельнічалі ў парадзе з нагоды дня незалежнасці краіны[12]. У лютым і маі 2020 года з мэтай дапамогі ў эксплуатацыі гэтых машын з Беларусі зноў прыбылі ваенспецы[13]. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia