Беларуска-сербскія адносіны
![]() Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сербіяй былі ўстаноўлены ў 1994 годзе. Першапачаткова дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены 15 лістапада 1994 года ў выглядзе адносін Беларусі і Саюзнай Рэспублікі Югаславія (гл. Беларуска-югаслаўскія адносіны). У лістападзе 1996 года было адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь у Бялградзе. У 2003 годзе СРЮ была ператворана ў Сербію і Чарнагорыю, а 27 снежня 2007 года ў сувязі са спыненнем існавання Сербіі і Чарнагорыі як адзінай дзяржавы пасольства ў Сербіі і Чарнагорыі было ператворана ў пасольства ў Сербіі[1]. У наш час часовым павераным Сербіі ў Беларусі з’яўляецца Уладан Сцеванавіч, паслом Беларусі ў Сербіі з’яўляецца Сяргей Маліноўскі. За 2004—2008 тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся з 35,1 да 64,8 млн долараў з прыкметным дадатным сальда для Беларусі. У структуры беларускага экспарту пераважае прадукцыя машынабудавання, а таксама металургіі і хімічнай прамысловасці. У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Сербію з працоўным візітам[2]. У маі 2009 года падчас Нацыянальнай выстаўкі Сербіі ў Мінску быў падпісаны буйны кантракт на будаўніцтва дзелавога цэнтра «Delta city» і забудову тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі з агульным аб'ёмам інвестыцый у некалькі мільярдаў еўра[3]. Беларусь падтрымлівае Сербію ў пытанні пра статус Косава і не прызнае яго незалежнасць[4][5]. Сербскі бізнесмен Драгамір Карыч з’яўляецца ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Бялградзе[6]. Гл. таксамаЗноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia