Беларуска-ўсходнегерманскія адносіныБеларуска-ўсходнегерманскія адносіны — двухбаковыя кантакты паміж БССР і ГДР. ГісторыяУ перыяд летніх канікул 1958 года паміж Мінскім дзяржаўным інстытутам замежных моў і Енскім універсітэтам праведзены абмен студэнтамі. 40 беларускіх і нямецкіх студэнтаў атрымалі магчымасць прайсці трохтыднёвую моўную стажыроўку ў партнёрскім ВНУ. У 1964 годзе 6 студэнтаў БДУ выехалі на вучобу ў ГДР. У 1965 годзе ў БССР прайшоў Дзень культуры ГДР. У 1967 годзе паміж БДУ і Енскім універсітэтам падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Адначасова пастаянныя кантакты ўсталявалі БПІ і вышэйшая тэхнічная школа ў Ільменаў. У 1968 Мінская вобласць падпісала пагадненне аб супрацоўніцтва з Патсдамскай акругай. У наступным годзе аналагічны дакумент падпісаны Віцебскай вобласцю і акругай Франкфурт-на-Одэры. У 1972 годзе ў Мінску адкрылася генеральнага консульства ГДР. Студэнты-русістыСтудэнты з ГДР ездзілі ў БССР вывучаць рускую мову. Усе дысцыпліны былі арыентаваны на шырокае выкарыстанне матэрыялаў беларускай культуры. У асобных выпадках усходнегерманскія студэнты азнаёміліся з беларускай лексікай — назвы некаторых прадметаў побыту, гістарычныя паняцці, фразеалагізмы і іншае. У курс рускай літаратуры ўводзіліся творы рускамоўных беларускіх аўтараў альбо пераклады беларускамоўных літаратараў. Усё гэта прывяло да таго, што ў рускай мове студэнтаў з’явіліся беларусізмы[1]. Заўвагі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia