Бельска-Бяльскі ўніверсітэт
Бельска-Бяльскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Bielsko-Bialski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Бельска-Бяла. ГісторыяПаўстала 1 кастрычніка 2001 года шляхам рэарганізацыі існуючага з 1969 года філіяла Лодзьскага політэхнічнага ўніверсітэта. Навучае 7282 студэнтаў па тэхнічных і гуманітарных спецыяльнасцях. Вучэльня мае поўныя акадэмічныя правы вышэйшай навучальнай установы: з 1989 года мае права на прысваенне звання доктара, а з 1999 года — доктара хабілітаванага ў дысцыпліне «Будаўніцтва і эксплуатацыя машын», таксама можа выступаць з унёскамі аб прысваенні вучонага звання прафесара. У адпаведнасці з рэйтынгам універсітэтаў свету, які паказвае прысутнасць акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, вучэльня ў Бельска-Бяла займае 21 месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце — 3772 сярод усіх тыпаў ВНУ. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia