Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт
Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Częstochowska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове. Агульная характарыстыкаСтвораны ў 1949 годзе як інжынерная школа ў казармах былога 27-га пяхотнага палка. 1950-1955 гады — першы перыяд фарміравання ВНУ. За гэты час былі пабудаваныя памяшканні машынабудаўнічага факультэта, кацельня і чатыры інтэрнаты. Таксама быў праведзены капітальны рамонт часткі галоўнага будынка на вуліцы Дамброўскага. У 1955 годзе вучэльня рэарганізавана ў Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт. Сёння вучэльня вядзе навукова-даследчую і навучальную дзейнасць па 36 напрамках. Ва ўніверсітэце працуюць 1,2 тыс. супрацоўнікаў, у тым ліку 700 выкладчыкаў. Усе факультэты Чэнстахоўскага політэхнічнага ўніверсітэта маюць права на наданне доктарскіх ступеняў, і тры з іх таксама маюць права на хабілітацыю. Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, які паказвае ўдзел акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, універсітэт займае 10-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце — 1651-е сярод усіх тыпаў ВНУ. У 2017 годзе па стацыянарных і нестацыянарных навучальных праграмах ва ўніверсітэце навучалася 6 693 студэнты. У 2018 годзе на 5 факультэтах налічваўся 321 аспірант. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia