Шчэцінскі ўніверсітэт
Шчэцінскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Szczeciński) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Шчэцін. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў створаны 1 кастрычніка 1985 года. Ён паўстаў на аснове аб’яднання факультэта інжынерна-эканамічнага транспарту Шчэцінскай палітэхнікі (які бярэ пачатак з 1946 года, калі гэта была асобная навучальная ўстанова: Акадэмія гандлю, а з 1950 года — Вышэйшая школа эканомікі) і Вышэйшай педагагічнай школы, якая функцыянавала з 1968 года як Трохгадовая школа настаўнікаў. У яе склад тады ўваходзілі 4 факультэты, 2 інстытуты, якія дзейнічалі на правах факультэтаў, і пяць агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў. На 2020 год ва ўніверсітэце працуюць каля 1100 выкладчыкаў і больш за 800 супрацоўнікаў адміністрацыі. СтруктураІнстытуты
Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia