Эканамічны ўніверсітэт ва Уроцлаве
Эканамічны ўніверсітэт ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Ekonomiczny we Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы эканамічных навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве. ГісторыяВучэльня была створана ў 1947 годзе як прыватная Вышэйшая гандлёвая школа, а яе кадравы склад сфармавалі, перш за ўсё, былыя супрацоўнікі Універсітэта Яна Казіміра і Акадэміі знешняга гандлю ў Львове, а таксама Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Інаўгурацыйная лекцыя прафесара Вінцэнта Стайса адбылася 3 лютага 1947 года. У 1948 годзе ва ўчэльне навучалася 2817 студэнтаў, што рабіла яе другой навучальнай установай па колькасці студэнтаў на землях, якія Польшча павярнула сабе на захадзе і паўночным захадзе па выніках Другой сусветнай вайны. У 1950 годзе вучэльня была нацыяналізаваная і ператворана ў Вышэйшую эканамічную школу з двума факультэтамі: прамысловасці і фінансы. У 1969 годзе створаны філіял у Яленяй Гуры. У 1974 годзе вучэльня была ператворана ў эканамічную акадэмію імя Оскара Ланге. У 1982 годзе яленягурскі філіял быў ператвораны ў факультэт гарадской гаспадаркі і паслуг. 18 сакавіка 2008 года Сейм Польшчы прыняў рашэнне аб перайменаванні вучэльні ў Эканамічны універсітэт ва Уроцлаве. Структура
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia