Універсітэты ПольшчыУніверсітэт у Польшчы (польск.: Uniwersytet w Polsce) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічае на аснове закона Рэспублікі Польшча ад 20 ліпеня 2018 года аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Гэты закон ппрымяняецца як да дзяржаўных, так і да прыватных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама да Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, і не прымяняецца да семінарый і іншых рэлігійных навучальных устаноў. Пры гэтым Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус, вызначаны Канкардатам са Святым Прастолам. Некаторыя польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, прадугледжаным для ўніверсітэтаў, адззначаюць гэта ў сваіх статутах, але традыцыйна не выкарыстоўваюць слова "універсітэт" у сваёй афіцыйнай назве на польскай мове. Хаця на іншых мовах (напрыклад, англійскай) слова "універсітэт" у назве можа і прысутнічаць для ўдакладнення статуса вышэйшай навучальнай установы. Акрамя ўласна ўніверсітэтаў у Польшчы таксама функцыянуюць шматлікія дзяржаўныя і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія, аднак, не маюць гэтага статусу і, адпаведна, поўных акадэмічных правоў універсітэта: акадэміі, галоўныя і вышэйшыя школы і інш. Іх не варта блытаць з уласна ўніверсітэтамі ў разуменні польскага заканадаўства, нават нягледзячы на іх высокі аўтарытэт, навуковыя дасягненні, значную колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў, салідны ўзрост і інш. Гісторыя![]() Хоць пачатак універсітэцкай адукацыі ў Польшчы прыпадае на XIV стагоддзе, ужо з XIII стагоддзяў усё больш палякаў прымалі замежныя вучэльні. У перыяд панавання Уладзіслава І Лакетка на дзяржаўнай службе знаходзіліся 41 чалавек з вышэйшай адукацыяй. На службе ў караля Казіміра III Вялікага было 56 чалавек з універсітэцкай адукацыяй, а Людовік Венгерскі меў такіх 12 чалавек. Усяго ў XIV стагоддзі польскай дзяржаве служылі 84 паіменна вядомыя чалавека, якія мелі вышэйшую адукацыю. Намаганні па стварэнні ў Польшчы ўніверсітэта распачаў кароль Казімір III Вялікі, які звярнуўся з гэтай нагоды да папы Урбана V. У красавіку 1363 года пантыфік станоўча адказаў на каралеўскую просьбу. 12 мая 1364 года каралеўская канцылярыя выдала ўстаноўчы дакумент для універсітэта. У той жа дзень адпаведны дакумент таксама выдалі гарадскія ўлады Кракава. 1 верасня 1364 года Урбан V заснаваў Кракаўскі універсітэт і надаў яму тыя ж прывілеі і паўнамоцтвы, якімі валодалі іншыя еўрапейскія універсітэцкія супольнасці. Хоць дакладна невядома, калі ўніверсітэт пачаў функцыянаваць, мяркуецца, што гэта адбылося яшчэ пры жыцці заснавальніка, гэта значыць да 1370 года. Першыя заняткі, верагодна, праводзіліся ў дамах прафесараў, якія жылі на Вавельскім узгорку. Пасля смерці Казіміра III Вялікага універсітэт перастаў працаваць. Функцыянаванне аднавілася ў 1390 годзе дзякуючы намаганням караля Уладзіслава II Ягайла. З-за ролі, якую кароль і каралева Ядвіга адыгралі ў аднаўленні універсітэта, у XIX стагоддзі універсітэту была дадзена назва Ягелонскага. У 1661 годзе кароль Ян II Казімір заснаваў у Львове езуіцкую акадэмію на базе калегіума. У 1758 годзе кароль Аўгуст ІІІ ператварыў вучэльню на Львоўскую акадэмію. У 1784 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II Габсбург заснаваў у Львове свецкі універсітэт (Юзэфінскі універсітэт), які ў пачатку XIX стагоддзя быў ператвораны ў ліцэй. У 1817 годзе імператар Франц ІІ зноў заснаваў у Львове ўніверсітэт (Францысканскі універсітэт), у якім выкладалі на нямецкай мове. Пасля 1871 года, калі імператар Франц Іосіф І адмяніў моўныя абмежаванні, усё больш лекцый праводзілася на польскай мове. У XIX стагоддзі ў валаданнях Расійскай імперыі існаваў Каралеўскі Варшаўскі ўніверсітэт (з 1816 года да Лістападаўскага паўстання). У 1870-1915 гадах функцыянаваў Імператарскі Варшаўскі універсітэт з выкладаннем на рускай мове. Палякі складалі ад 60 % да 70 % яго слухачоў. Пасля арганізаванага ў 1905 годзе байкоту рускіх ВНУ большасць з іх з'ехала ў іншыя ўніверсітэты. У міжваенны перыяд у Польшчы функцыянавала пяць дзяржаўных універсітэтаў: Ягелонскі універсітэт, Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні, Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, Варшаўскі ўніверсітэт (створаны ў 1915 годзе, з 1930-х гадоў - Універсітэт імя Юзэфа Пілсудскага) і Пазнанскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1919 годзе). З 1918 года дзейнічала таксама недзржаўная каталіцкая вучэльня - Люблінскі ўніверсітэт, які у 1928 годзе стаў называцца каталіцкім. Дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў рэгулявалася законам ад 13 ліпеня 1920 года аб акадэмічных школах, які гарантавалі ім вялікую аўтаномію. У міжваенны перыяд найбольш папулярнымі напрамкамі навучання былі філасофія, правазнаўства і палітычныя навукі. Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць польскіх універсітэтаў была прыпыненая. У Варшаве ў 1940 годзе быў створаны тайны Універсітэт заходніх зямель, штат якога складалі навукоўцы закрытага Познаньскага ўніверсітэта. З восені 1943 года ён меў філіялы ў Чэнстахове і Кельцах. Пасля заканчэння вайны ў 1945/1946 навучальным годзе найбуйнейшым польскім універсітэтам па колькасці студэнтаў стаў Ягелонскі універсітэт, які навучаў 8288 чалавек. Самым маленькім універсітэтам у гэтым сэнсе быў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, у якім навучалася 1159 студэнтаў. У пасляваенны час у Польскай Народнай Рэспубліцы было створана яшчэ 7 новых універсітэтаў. СучаснасцьУ Польшчы сёння дзейнічаюць больш 40 універсітэтаў, сярод якіх:
Функцыянуе таксама два недзяржаўныя універсітэты: Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II і SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт у Варшаве. Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус. Класічныя дзяржаўныя ўніверсітэты
Класічныя недзяржаўныя ўніверсітэты
Мастацкія ўніверсітэты
Педагагічныя ўніверсітэты
Медыцынскія ўніверсітэты
Эканамічныя ўніверсітэты
Сельскагаспадарчыя ўніверсітэты
Тэхнічныя ўніверсітэтыУніверсітэты са спецыяльным статусам
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia