Быдгашчскі політэхнічны ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх
Быдгашчскі політэхнічны ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх (польск.: Politechnika Bydgoska im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Быдгашчы. Агульная характарыстыкаУніверсітэт з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Быдгашчы, вытокі якога сягаюць 1951 года (не лічачы паўакадэмічнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая існавала ў Быдгашчы ў 1920—1923 гадах). Універсітэт тройчы мяняў свой характар, мяняючы структуру і назвы:
Шэсць факультэтаў вучэльні сёння маюць паўнамоцтвы для прысваення навуковай ступені доктара, а 4 з іх таксама прысвойваць ступень доктара хабілітаванага з магчымасцю правядзення працэдуры для прысваення навуковага звання прафесара. Універсітэт супрацоўнічае з мясцовымі прадпрыемствамі і з’яўляецца акцыянерам Быдгашцкага індустрыяльнага парку. Штогод ён з’яўляецца арганізатарам дзясяткаў навуковых канферэнцый. Сёння ВНУ навучае каля 10 тыс. студэнтаў па 33 спецыяльнасцях і 90 спецыялізацыях. Сцены універсітэта пакінулі больш за 55 тыс. выпускнікоў. У агульнанацыянальных рэйтынгах вышэйшых навучальных устаноў у 2004—2010 гадах універсітэт займаў першае месца сярод дзяржаўных ВНУ Быдгашчы. Факультэты і інстытуты
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia