Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне
Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне (польск.: Pomorski Uniwersytet Medyczny w Szczecinie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Шчэціне. ГісторыяУ 1948 годзе была створана Медыцынская акадэмія ў Шчэціне. У 1949 годзе акадэмія складалася з васьмі клінік і дзвюх устаноў. У 1949—1992 гадах вучэльня называлася Паморскай медыцынскай акадэміяй імя Караля Свярчэўскага. У 1992 годзе вучэльні была прысвоена назва Паморскай медыцынскай акадэміі ў Шчэціне, а ў 2010 годзе — Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне. У адпаведнасці з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 5-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 2479-е сярод усіх тыпаў ВНУ. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia