Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт
Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Wrocławska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Уроцлаве. ГісторыяВытокі ўніверсітэта сягаюць 1910 года, калі была створана Каралеўская вышэйшая тэхнічная школа ва Уроцлаве, у 1918 годзе пераназваная проста ў Вышэйшую тэхнічную школу. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў імператар Вільгельм ІІ. У той час пачалі вучобу 57 студэнтаў, і з гадамі гэта колькасць ўзрастала. У 1913 годзе вучэльня налічвала ўжо 238 навучэнцаў, а самая вялікая іх колькасць у міжваенны перыяд – 926 чалавек – была ў 1927 годзе. 1930-я гады прынеслі крызіс, які закрануў таксама універсітэты. Памяншалася колькасць навучэнцаў: у 1937 годзе іх было ўжо толькі 482 чалавекі. Да 1943 года ўніверсітэт функцыянаваў без асаблівых перашкод. Аднак у 1944 годзе Усходні фронт пачаў набліжацца да межаў Рэйха. У сярэдзіне студзеня 1945 года, пасля абвяшчэння горада крэпасцю, было прынята рашэнне аб эвакуацыі вучэльні. Згодам у будынках вучэльні, з выкарыстаннем яе абсталявання і бібліятэк, быў створаны ў 1945 годзе польскі Вроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт. Значную ролю ў добраўпарадкаванні будынкаў і арганізацыі вучэльні мелі польскія навукоўцы са Львова. Навукоўцы і выпускнікі Львоўскай політэхнікі практычна будавалі яго з нуля. Асаблівую ролю ў гэтым працэсе меў рэктар Львоўскага політэхнічнага ўніверсітэта прафесар Эдуард Сухарда, а таксама прафесар Казімір Ідашэўскі. Першая польская лекцыя ў Вроцлаўскім політэхнічным універсітэце, прачытаная прафесарам Казімірам Ідашэўскім, адбылася 15 лістапада 1945 года. Гэты дзень адзначаецца як свята ўніверсітэта, а таксама свята ўроцлаўскай навукі. Цягам некаторага перыяду вучэльня была адміністрацыйна звязаная з Уроцлаўскім універсітэтам. У снежні 1981 года падчас ваеннага становішча ў Польшчы войскі сілай задушылі страйк ва ўніверсітэце. Згодна з вэбаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, які паказвае ўдзел акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, ВНУ займае 5-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 964-е сярод усіх тыпаў ВНУ]. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia