Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове
Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове (польск.: Uniwersytet im. Jana Długosza w Częstochowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа ў Чэнстахове. З 2004 года носіць імя Яна Длугаша. Універсітэт мае права выдаваць дыпломы аб заканчэнні першай (бакалаўр), другой (магістр) і трэцяй (доктар) ступеняў вышэйшай адукацыі. З красавіка 2007 года рашэннем Цэнтральнай камісіі па пытаннях ступеняў і званняў мае права праводзіць хабілітацыю па гуманітарных навуках (гісторыя). Універсітэт мае 6 факультэтаў, уключае 15 інстытутаў і 64 падраздзяленні і кафедры. У ім працуюць больш за 650 чалавек, у тым ліку каля 450 навукова-педагагічных работнікаў, з якіх 35 — прафесары. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 5 тысяч студэнтаў (стацыянарныя, завочныя і паслядыпломныя формы навучання) па больш чым 40 напрамках і 34 праграмах паслядыпломнай адукацыі. Факультэты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia